Расія будзе настойваць на высокіх увазных пошлінах на аўтамабілі

Источник материала:  
14.10.2009 16:58 — Новости Общества

Расія будзе настойваць на высокіх увазных пошлінах на аўтамабілі, што ўвозяцца на тэрыторыю мытнага саюза.

Пра гэта 14 кастрычніка на прэс‑канферэнцыі ў Мінску заявіў член камітэта па прыродных рэсурсах і ахове навакольнага асяроддзя Савета Федэрацыі Расіі Анатоль Васькоў.

«Пошліны пошлінамі, але трэба падтрымліваць сваіх вытворцаў.

Для нас важна дапамагчы сваім прадпрыемствам, якія выпускаюць аўтатэхніку», — сказаў ён.

Намеснік старшыні камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД Ігар Карпенка паведаміў, што ў адпаведнасці з дамоўленасцямі, падпісанымі ў рамках ЕўрАзЭС, ствараецца наднацыянальная структура — камісія мытнага саюза, якая і будзе зацвярджаць памер пошлін.

«Пакуль адпаведнае пагадненне не прайшло ўнутрыдзяржаўныя працэдуры, гаварыць аб памерах пошлін рана», — сказаў дэпутат.

Паводле яго слоў, камісія будзе прымаць рашэнне аб змяненні ставак пошлін у залежнасці ад дамоўленасці бакоў. «Ёсць усе рычагі і працэдуры, якія садзейнічаюць вядзенню дыялогу па гэтым пытанні», — падкрэсліў Карпенка.

Сёння мытныя пошліны на іншамаркі ў Беларусі значна ніжэйшыя за расійскія.

Так, на іншамаркі, якім не больш за 3 гады, у Беларусі пошліна складае ад 0,6 да 0,75 еўра за куб. см рабочага аб’ёму цыліндраў рухавіка; на машыны ад 3 да 10 гадоў — ад 0,35 да 0,6 еўра, ад 10 да 14 гадоў — 0,75 еўра, больш за 14 гадоў — 2 еўра.

У Расіі пошліна на аўтамабіль да 5 гадоў складае ад 1,2 да 2,8 еўра, больш за 5 гадоў — ад 2 да 5,8 еўра.

Чакаецца, што 1 студзеня 2010 года на тэрыторыі Беларусі, Казахстана і Расіі набудзе моц адзіны мытны тарыф, а 1 ліпеня 2011 года ўвесь мытны кантроль павінен быць вынесены на знешнюю мяжу саюза.

←Александра Лукашенко и его сына Николая уже переписали

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика