Міліцыя шукае жанчыну, якая паведаміла пра падрыхтоўку тэракту ў Мінску

Источник материала:  
14.10.2009 15:11 — Новости Общества

Групы размініравання вайсковай часці 5448 унутраных войскаў і спецпадраздзялення па барацьбе з тэрарызмам «Алмаз» МУС Беларусі абследавалі раніцай 14 кастрычніка рынак «Заходні» ў Фрунзенскім раёне сталіцы.

Такія меры, як паведамілі ў аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей ГУУС Мінгарвыканкама, былі прынята пасля тэлефанавання невядомай жанчыны на спецлінію 102.

Прыкладна ў 10.35 жанчына паведаміла, што з 12.30 да 13.00 на рынку «Заходні» адбудзецца тэрарыстычны акт. На просьбу аператара паведаміць свае даныя, жанчына адказала: «Не магу сябе назваць, баюся, што заб’юць». Пасля чаго павесіла трубку.

Адразу ж было ўстаноўлена, што невядомая тэлефанавала з таксафона, размешчанага на тэрыторыі рынку. Пасля эвакуацыі наведнікаў тэрыторыя была абследавана, аднак падазроных прадметаў знойдзена не было.

Цяпер праваахоўнікі ўстанаўліваюць асобу жанчыны.

ГУУС нагадвае, што ў адпаведнасці з артыкулам 400 КК за заведама непраўдзівы данос пра ўчыненне злачынства прадугледжана адказнасць аж да пазбаўлення волі тэрмінам да пяці гадоў.

←Думай о хорошем…

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика