Расследаванне па справе Аўтуховіча амаль скончанае

Источник материала:  
14.10.2009 13:11 — Новости Общества

Бліжэйшым часам справа будзе накіраваная ў суд. Пра гэта паведаміў намеснік Генпракурора Віктар Конан, адказваючы на пытанні журналістаў на прэс-канферэнцыі 14 кастрычніка.

«На маю думку, там поўны крымінал»— адзначыў Конан.

Нагадаем, што зараз па гэтай справе праходзяць чатыры падазраваныя: Мікалай Аўтуховіч, Уладзімер Асіпенка, Аляксандар Ларын і Міхаіл Казлоў.

Іх абвінавачваюць ў падпале дома міліцыянта ў Ваўкавыску. Мікалай Аўтуховіч, як і ягоныя сябры, вінаватым сябе не прызнае. Ад 16 красавіка да 16 ліпеня прадпрымальнік трымаў галадоўку пратэсту.

Празь некалькі дзён пасля таго, як Аўтуховіч спыніў галадоўку, МУС распаўсюдзіў звесткі, паводле якіх прадпрымальнік фігуруе яшчэ ў адной крымінальнай справе — аб падрыхтоўцы замаху на старшыню Гродзенскага аблвыканкама Ўладзіміра Саўчанку і намесніка міністра падаткаў і збораў Віктара Камянко.

←Экс-директор «Ждановичей» заплатил за свою свободу 30 миллионов долларов

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика