Мартынаў вярнуўся з Фінляндыі

Источник материала:  
14.10.2009 10:59 — Новости Общества

13 кастрычніка адбыўся працоўны візіт міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Сяргея Мартынава ў Фінляндыю.

У ходзе візіту былі праведзены пашыраныя перамовы кіраўніка беларускага замежнапалітычнага ведамства з міністрам замежных спраў Фінляндыі Аляксандрам Стубам. С. Мартынаў таксама правёў сустрэчы з прэзідэнтам Тар’яй Халанен, міністрам эканомікі Маўра Пекарыненам, міністрам знешняга гандлю і развіцця Паава Вайрыненам.

Прыярытэт у ходзе сустрэч і перамоваў быў нададзены тэматыцы развіцця адносін Рэспублікі Беларусь і Еўрапейскага саюза, у тым ліку ў рамках ініцыятывы «Усходняе партнёрства», удасканалення дагаворна‑прававой базы супрацоўніцтва Беларусі з ЕС, лібералізацыі гандлю нашай краіны з Еўрасаюзам і спрашчэння візавага рэжыму для грамадзян Беларусі.

Міністры замежных спраў Беларусі і Фінляндыі таксама абмеркавалі магчымасці ўзаемадзеяння краін на двухбаковай і шматбаковай аснове ў Савеце дзяржаў Балтыйскага мора і ў рамках ініцыятывы ЕС «Паўночнае вымярэнне». У сувязі з гэтым міністр замежных спраў Фінляндыі выказаўся за поўнамаштабны ўдзел Рэспублікі Беларусь у працы «Паўночнага вымярэння».

←Во сколько оценит «Белгосстрах» покусанных переписчиков ?

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика