Сёння Дзень маці
Дзень маці адзначаюць у Беларусі 14 кастрычніка. Свята заснавана ў 1996 годзе распараджэннем кіраўніка дзяржавы.
З 8 па 14 кастрычніка прайшоў Тыдзень маці. Падчас акцыі на прадпрыемствах і ва ўстановах краіны былі арганізаваны святочныя канцэрты, выставы, конкурсы, прысвечаныя маці. В цэрквах прайшлі ўрачыстыя набажэнствы.
14 кастрычніка ў Савеце міністраў пройдзе прыём, на які запрошаны шматдзетныя і прыёмныя маці, а таксама маці адораных дзяцей. Жанчыны змогуць расказаць прадстаўнікам улады аб сваіх праблемах, задаць ім пытанні. Такія прыёмы 14 кастрычніка адбудуцца ў органах улады на месцах.
Віншаванне адрасаваў жанчынам Аляксандр Лукашэнка.
Паводле звестак Мінпрацы, у Беларусі налічваецца прыкладна 1,5 млн. сем’яў. Ордэнам Маці ўзнагароджаны 5 тыс. 695 жанчын, якія нарадзілі і выхавалі пяць і больш дзяцей.