Дзве даты. 14 кастрычніка
14.10.2009
—
Новости Общества
1842 год — нарадзiўся Эдвард Вайніловіч, гаспадарчы i палiтычны дзеяч Беларусi. Скончыў
Пецярбургскi тэхналагiчны iнстытут. Узначальваў Мiнскае таварыства сельскай гаспадаркi.
У 1906 годзе быў абраны членам Дзяржаўнай рады Расiйскай iмперыi. З 1911-га —
дэпутат Мiнскай губернскай земскай управы. У 1918 годзе выступiў з планам адраджэння
ВКЛ. Быў прыхiльнiкам незалежнай Беларусi, выступаў супраць падзелу Беларусi ў
1920 годзе паводле Рыжскага дагавора. У памяць сваiх дзяцей у 1910 годзе пабудаваў
Мiнскi касцёл Сiмяона i Алены.
1964 год — пленум ЦК КПСС вызвалiў ад займаемай пасады першага сакратара ЦК Мiкiту Хрушчова
i абраў новым партыйным кiраўнiком Леанiда Брэжнева.