Хэлоўiн пад пагрозай

Источник материала:  

Хэлоўiн пад пагрозайТрадыцыйнае святкаванне Хэлоўiна апынулася ў ЗША пад пагрозай з-за недахопу гарбузоў. Прычына таму — моцныя вясновыя дажджы, якiя загубiлi пасадкi гарбузоў у некаторых частках краiны.

Свяцiльня, зробленая з гарбуза з запаленай у сярэдзiне яе свечкай, цяпер з'яўляецца нязменным атрыбутам Хэлоўiна, старажытнага кельцкага свята, якое на Захадзе шырока адзначаюць 31 кастрычнiка. На недахоп гарбузоў скардзяцца фермеры i гандляры ў Вiрджынii, Пенсiльванii i штатах Новай Англii. Акрамя Хэлоўiна, пад пагрозай апынулася яшчэ адно восеньскае свята — Дзень Удзячнасцi, якi адзначаецца ў ЗША ў чацвёрты чацвер лiстапада. У Дзень Удзячнасцi традыцыйнай стравай з'яўляецца гарбузовы пiрог, а бедны ўраджай у Ілiнойсе — лiдары краiны па вытворчасцi гарбузоў — абяцае зрабiць гарбузовыя кансервы дэфiцытам.

←За время проведения в Минске операции «Скорость» оштрафовано 2.660 водителей-лихачей

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика