Балгарам грошы непатрэбныя

Источник материала:  
13.10.2009 15:50 — Новости Общества

У Балгарыі з’явіліся вялікія праблемы з датацыямі Еўрапейскага Саюза. І даволі спецыфічнага характару.

Паводле звестак Міністэрства фінансаў гэтай краіны, за тры гады, што прайшлі з часу ўступлення Балгарыі ў ЕС, гэтая краіна здолела скарыстацца толькі з 2% сродкаў, што ёй былі адведзены ў бюджэце Еўрасаюза. Да канца верасня гэтага году Балгарыя выкарыстала толькі 162 млн еўра.

Эксперты адзначаюць, што калі рэалізацыя фінансуемых Еўрасаюзам праграм будзе ў Балгарыі ісці такім тэмпам і далей, то да 2013 года гэтая краіна зможа скарыстацца толькі з 18% сродкаў, якія магла б атрымаць пры больш прадуманай гаспадарчай палітыцы.

Цікава, што ў 2010 годзе адбудзецца прамежкавае карэктаванне бюджэта ЕС. На ім можа быць прынята рашэнне аб скарачэнні фінансавання праграм, скіраваных на развіццё балгарскай гаспадаркі.

АП, паводле wyborcza.pl

←Зампредом Национального статистического комитета назначена Ирина Кангро

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика