«Кантрольная фішка» падчас перапісу

Источник материала:  
13.10.2009 13:03 — Новости Общества

Калі вы маеце ва ўласнасці больш за адну домагаспадарку, на вас складуць «кантрольную фішку».

У анкеце перапісу насельніцтва 2009 трэцяе пытанне трэцяга раздзелу гучыць: ці маеце вы ў домагаспадарцы альбо ў аднаго з яе членаў ва ўласнасці іншае жылое памяшканне? Перапісчыкі вельмі просяць не пазначаць, што іншая маёмасць у вас усё ж такі ёсць, каб не запаўняць «кантрольную фішку». Кажуць, што гэтая «фішка», проста дабаўляе ім папяровай працы, а інфармацыя пра маёмасць ідзе ў падатковую інспекцыю.

На гарачай лініі «перапісу насельніцтва 2009» карэспандэнту «Нашай Нівы» патлумачылі:

«Кантрольная фішка» насамрэч запаўняецца, калі ў вас у маёмасці некалькі жылых памяшканняў.

Аднак гэтыя звесткі не пойдуць ў падатковую інспекцыю, як і дадзеныя па ўсіх іншых пытаннях. Студэнт ляпнуў глупства, можа не разабраўся што такое «фішка», а можа проста расхваляваўся.

«Кантрольная фішка» — гэта дакумент, які запаўняецца, каб па месцы іншага памяшкання, якое ў вашай маёмасці, вас не шукалі для перапісу. Гэтая «фішка» адпраўляецца на іншы пункт перапісу, і ўсё. Падатковая гэтую інфармацыю не даведаецца, не хвалюйцеся».

Ці то студэнты‑перапісчыкі настолькі непадрыхтаваныя, што самі не ведаюць навошта і як запаўняць дакументы і «фішкі»? Ці то яны паддаліся агульнай паніцы, што падатковая інспекцыя даведаецца ўсю праўду пра даходы? Ці то ўсе хлусяць і падатковая за намі пільна сочыць? Дакладна толькі тое, што ў кожнага з нас застаецца права адказваць ці не адказваць на пытанні, паводле ўласнага жадання.

←Жан-Клод Ван Дамм против белорусского "Питбуля"

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика