Праблемы вёскі

Источник материала:  
13.10.2009 12:37 — Новости Общества

Галоўнай праблемай рэалізацыі дзяржаўнай Праграмы аднаўлення і развіцця вёскі, якой займаецца дзяржпрадпрыемства Белбыт, застаецца несвоечасовае фінансаванне.

Пра гэта заявіла на прэс‑канферэнцыі ў Мінску кіраўнік упраўлення вытворчай і тэхнічнай палітыкі «Белбыта» Галіна Мыцько. Паводле спадарыні Мыцько, сёлета сродкі на гэты год паступілі толькі ў ліпені, што выклікала значнае адставанне ў рэалізацыі планаў аб’яднання.

Сярод іншых праблем рэалізацыі дзяржаўнай праграмы Г.Мыцько назвала цэнтралізаванае выдзяленне сродкаў, пры якім губляецца час на іх размеркаванне, а таксама адсутнасць кваліфікаваных спецыялістаў у сельскай мясцовасці. Астатняе выклікана нізкім узроўнем заробкаў у сферы абслугоўвання. Толькі ў некаторых раёнах, дзякуючы мясцоваму дафінансаванню, атрымалася павысіць іх да ўзроўню 650 тыс. рублёў.

У сярэднім іх узровень - 450 тысяч.

Дзяржаўная праграма аднаўлення і развіцця вёскі прадугледжвае фінансаванне ў памеры амаль 100 млрд. рублёў на перыяд 2005‑2010. Большую частку фінансавання павінны ўзяць на сябе мясцовыя бюджэты — амаль 57 млрд. Прадугледжваецца таксама фінансаванне з рэспубліканскага бюджэта, інавацыйнага фонда Міністэрства гандлю, уласных сродкаў «Белбыта», банкаўскіх крэдытаў і інвестыцый.

Галіна Мыцько таксама адзначыла, што ўстановы бытавога абслугоўвання насельніцтва ў сельскай мясцовасці ў цэлым рэнтабельныя. На сёння дзяржавай рэгулююцца кошты толькі на два віды паслуг — рытуальныя і рамонт абутку. Схема коштаўтварэння на іншыя паслугі стала цалкам свабоднай. Што ў сваю чаргу дазволіла павысіць рэнтабельнасць.

←Николас Кейдж может лишиться всего имущества

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика