Да абеду — восень, пасля абеду — зіма

Источник материала:  
13.10.2009

У народзе дзень Пакрова Прасвятой Багародзіцы, які адзначаецца 14 кастрычніка, атрымаў таксама сімвалічны змест: снег, які выпадаў у гэты дзень, называлі “снежным покрывам” зямлі, а значыць, неабходна было скончыць усе сельскагаспадарчыя работы: “Прыйшлі Пакровы, пытаюць, ці да зімы гатовы”, “Хто сее на Пакровы, не будзе мець чаго даць карове”.

Пакровы — першы надыход маразоў, холаду, снегу, прымаразкаў — своеасаблівая мяжа паміж восенню і зімой. На Беларусі і сёння свята ўшаноўваюць залатое правіла народнай культуры: пасля Пакроваў нельга кранаць зямлю. Казалі: “На Пакровы зіма закрывае лета, а Бог пячатае зямлю, і пасля гэтага дня да вясны ніхто не можа яе чапаць”. Асабліва гэта тычыцца закладкі фундаменту, будаўніцтва агароджаў, тыноў, усталявання помнікаў на могілках. Народная мудрасць папярэджвала: “Не чапай зямлю пасля Пакроваў і да Радаўніцы”. Пакровы традыцыйна лічацца ахоўным (спрыяльным) часам для вяселляў. З гэтага дня пачынаюцца так званыя восеньскія вяселлі: “Пакровы і зямлю, і дзеўку пакрыюць”. Пакрытая галава здавён была прыкметай замужняй жанчыны: дзяўчаты хадзілі з непакрытай галавой, а замужнія жанчыны павінны былі мець галаўны ўбор. Таму дзяўчаты прасілі: “Свята Пакрова, пакрый зямельку лісточкам, а маю галоўку вяночкам”.
←Пес дороже человека? Чтобы не стать жертвой ротвейлера, парень выбросился из окна чужой квартиры

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика