У Мінску распачаты збор сродкаў для ўсталявання помніка Сталіну

Источник материала:  
12.10.2009 22:11 — Новости Общества

Рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне «За Саюз і камуністычную партыю Саюза» (СКПС) распачало збор сродкаў для ўсталявання ў Мінску помніка Іосіфу Сталіну. Пра гэта паведаміў сакратар-каардынатар аб’яднання Леанід Школьнікаў.

«СКПС у год 130-годдзя з дня нараджэння Сталіна пачало добраахвотны збор сродкаў на помнік, які трэба ўсталяваць у Мінску на адной з плошчаў для аднаўлення гістарычнай справядлівасці», – кажа Школьнікаў.

Паводле СКПС, у адным з банкаў адкрыты дабрачынны рахунак.

Начальнік упраўлення па гісторыка-культурнай спадчыне і рэстаўрацыі Міністэрства культуры Ігар Чарняўскі супраць такога ўсталявання.

«Гэта фігура неадназначная і супярэчлівая. Каб усталяваць такі помнік трэба гістарычная абаснаванасць», - кажа ён.

Пры гэтым Чарняўскі падкрэслівае, што пытанне ўсталявання помнікаў ляжыць па-за кампетэнцыяй грамадскіх аб’яднанняў.

←Белорусы начинают посматривать в сторону Европы, утверждают социологи

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика