Мартынаў едзе з візітам у Фінляндыю
13 кастрычніка міністр замежных спраў Беларусі Сяргей Мартынаў наведае з рабочым візітам Фінляндыю.
Падчас візіту Мартынаў правядзе пашыраныя перамовы з міністрам замежных спраў Фінляндыі Аляксандрам Стубам.
Запланаваныя таксама сустрэчы кіраўніка беларускага МЗС з прэзідэнтам Тар’яй Халанен, міністрам эканомікі Маўры Пекарыненам і прадстаўнікамі парламента. Апроч таго, Мартынаў выступіць перад акадэмічнымі коламі і ў Фінляндскім інстытуце міжнародных адносін.
Падчас перамоваў акцэнт будзе зроблены на пашырэнне ўзаемадзеяння Беларусі з Еўрасаюзам, у тым ліку з выкарыстаннем ініцыятывы «Усходняе партнёрства», актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва з акцэнтам на гандлёва‑эканамічную і інвестыцыйны складнікі, узаемадачыненні Беларусі з Фінляндыяй у міжнародных арганізацыях.