Беларусь на «Форуме‑2000» на адной панэлі з Зімбабвэ і Батсванай

Источник материала:  
12.10.2009 12:46 — Новости Общества

У Празе пачаў працу штогадовы «Форум‑2000», які праходзіць пад патранажам былога прэзідэнта Чэхіі Вацлава Гаўла. Менавіта ён і адкрываў працу «Форуму».

Беларусь сёлета на мерапрыемстве прадстаўляе лідэр Руху за Свабоду Аляксандр Мілінкевіч. Таксама яго суправаджае старшыня аргкамітэту незарэгістраванай Партыі свабоды і прагрэсу Уладзімір Навасяд.

Мілінкевіч выступіў на панэлі «Мультыпалярнасць і правы чалавека», разам з былым прэзідэнтам Батсваны Фестусам Магае, апазіцыянеркай з Зімбабвэ Трыдзі Стывінсан, а таксама з прадстаўнікамі Тайланду і Сейшэльскіх выспаў.

Мілінкевіч зазначыў, што Беларусь адносіцца да аўтарытарнай постсавецкай краіны, але гэта не азначае адсутнасць шанцу пабудаваць адкрытае дэмакратычнае грамадства. «Для такога будаўніцтва патрэбная штодзённая карпатлівая праца, якая, магчыма, і не дасць імгненны эфект. Наша задача паказаць, што аўтарытарная мадэль сама вядзе нашу краіну ў тупік, пазбаўляе будучыні», — зазначыў экс‑кандыдат на пасаду прэзідэнта.

Мілінкевіч таксама гаварыў пра аб’яднанне апазіцыі ў краіне на глебе такіх каштоўнасцяў, як незалежнасць, дэмакратыя, свабодныя выбары. Што датычыць дыялогу паміж афіцыйным Мінскам і ЕС, то палітык перакананы, што ён павінен быць, але «на мове маральных дэмакратычных каштоўнасцяў».

Таксама ў Празе Аляксандр Міліннкевіч будзе мець шэраг сустрэчаў у міністэрствах, з прадстаўнікамі дыяспары.

Цікавая акалічнасць. У гатэлі «Марыот», дзе пасялілілася большасць удзельнікаў «Форуму» сёння раніцай не было ні халоднай, ні гарачай вады ў нумарах. Гасцям давялося мыцца на першым паверсе ў звычайнай прыбіральні.

←В Беларуси будет создана принципиально новая, необременительная для бизнеса система контроля

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика