Вiртуозы барнай стойкi

Источник материала:  

Не кожны жанглёр паўторыць трукi бармэна

Дзевяць фiналiстаў спаборнiцтва бармэнаў па флейрынгу Planet Z — Flair Open Minsk 2009 вызначылi ў Мiнску.

 

Вiртуозы барнай стойкiТрэцi этап спаборнiцтва выявiў апошнiх удзельнiкаў фiналу. Гэта магiляўчанiн Алег Ляжэнка, мiнчане Генадзь Нiканчык i Андрэй Пятрэнка. Яны далучацца да шасцi бармэнаў, якiя 10 лiстапада паспрачаюцца за званне лепшага бармэна-флеера ў Беларусi. Яркае шоу з элементамi жанглявання, вiртуозным прыгатаваннем кактэйлю праходзiла ў мiнскай кавярнi Barberry.

За пяць хвiлiн кожнаму ўдзельнiку неабходна было прыгатаваць тры кактэйлi. Прычым два з iх у тэхнiцы працоўнага флейрынгу, а трэцi — у тэхнiцы паказальнага.

Журы ацэньвала выступленне бармэнаў па дзвюх пазiцыях: флеер i паказ. У флееры ацэньвалася колькасць выкарыстаных прадметаў, крэатыў (уласныя трукi), складанасць i зладжанасць праграмы. Крытэрыi паказу — уменне падаць кактэйль, збалансаванасць праграмы (кактэйль павiнен гатавацца на працягу пяцi хвiлiн), узаемадзеянне з музыкай i ўпэўненасць бармэна. Штрафныя балы налiчвалiся за падзенне, пралiванне, разбiты посуд, няправiльную працэдуру прыгатавання кактэйлю i iнш. Каб ацанiць сапраўдны талент бармэна, смакавыя якасцi кактэйляў не ацэньвалiся, а ўдзельнiкi выступалi ў аднолькавых майках.

Судзiць беларускiх бармэнаў прыехала спецыяльнае журы з Украiны. Гэта каманда цэнтра "Planet Z", якая з'яўляецца прадстаўнiком WFA — сусветнай арганiзацыi бармэнаў.

— Для бармэна ўдзел у такiх конкурсах — добрая магчымасць для прафесiйнага росту. Бармэн, якi валодае ў дасканаласцi тэхнiкай флейрынгу, робiць максiмальныя продажы. I гэта добра ведаюць гаспадары бараў цi клубаў, — кажа вядучы Сяргей Хораў.

— Не кожны жанглёр можа паўтарыць тое, што робiць бармэн, — тлумачыць Сяргей Кадацкi, член журы, заснавальнiк цэнтра "Planet Z". — Бутэлька з вадкасцю — не простая булава, якую выкарыстоўваюць у цырку. Яна сябе паводзiць зусiм па-iншаму. Хачу адзначыць, што беларускiя бармэны маюць вельмi добры патэнцыял. I цяпер яны могуць прэтэндаваць на ўдзел у сусветных конкурсах па флейрынгу. Дарэчы, адна з мэтаў конкурсу — спрыянне ўступленню Беларусi ў сусветную асацыяцыю бармэнаў.

Фiнал, па словах арганiзатараў, абяцае быць вельмi яркiм i прыгожым.

Настасся Занько.

Даведка "Звязды":

Флейрынг (англ.: талент, стыль) — гэта прыгатаванне кактэйляў вольным стылем з выкарыстаннем элементаў жанглявання. Пачынальнiкам флейрынгу лiчаць Джэры Томаса, якi жыў у Амерыцы ў другой палове ХIХ стагоддзя. Менавiта ён упершыню стаў падпальваць i пералiваць гарачыя кактэйлi з бакала ў бакал. Яго кнiга "Bartender's Guide", напiсаная ў 1862 годзе, да гэтага часу лiчыцца настольнай кнiгай бармэнаў. Папулярным флейрынг стаў пасля выхаду фiльма "Кактэйль" у 1988 годзе з удзелам Тома Круза i Браяна Бруна.

— гэта прыгатаванне кактэйляў вольным стылем з выкарыстаннем элементаў жанглявання. Пачынальнiкам флейрынгу лiчаць Джэры Томаса, якi жыў у Амерыцы ў другой палове ХIХ стагоддзя. Менавiта ён упершыню стаў падпальваць i пералiваць гарачыя кактэйлi з бакала ў бакал. Яго кнiга "Bartender's Guide", напiсаная ў 1862 годзе, да гэтага часу лiчыцца настольнай кнiгай бармэнаў. Папулярным флейрынг стаў пасля выхаду фiльма "Кактэйль" у 1988 годзе з удзелам Тома Круза i Браяна Бруна.

— гэта прыгатаванне кактэйляў вольным стылем з выкарыстаннем элементаў жанглявання. Пачынальнiкам флейрынгу лiчаць Джэры Томаса, якi жыў у Амерыцы ў другой палове ХIХ стагоддзя. Менавiта ён упершыню стаў падпальваць i пералiваць гарачыя кактэйлi з бакала ў бакал. Яго кнiга "Bartender's Guide", напiсаная ў 1862 годзе, да гэтага часу лiчыцца настольнай кнiгай бармэнаў. Папулярным флейрынг стаў пасля выхаду фiльма "Кактэйль" у 1988 годзе з удзелам Тома Круза i Браяна Бруна.

←Што рабіць з надмагільным крыжам? Улетку гэтага года мы наводзілі парадак на Грабёнскіх могілках, што ў Чэрвеньскім раёне

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика