Прымаюцца заяўкі на ўдзел у праекце па назіранні за выбарамі

Источник материала:  
09.10.2009 16:15 — Новости Общества


Аб’яднаны цэнтр беларускіх ініцыятываў (JuBIC), Шведскі міжнародны ліберальны цэнтр (Silc), Еўрапейскі гуманітарны універсітэт (ЕГУ) і Беларускі Дом правоў чалавека ў Вільні (ДПЧ) абвяшчаюць аб новым адборы кандыдатаў на ўдзел у праекце па назіранні за выбарамі.

Кандыдаты пройдуць аднатыднёвую інтэнсіўную навучальную праграму ў Вільні, распрацаваную слыннымі нарвежскімі палітолагамі, якія маюць досвед назірання ў шматлікіх міжнародных місіях.

Пасля паспяховага сканчэння праграмы кандыдаты атрымаюць адмысловы сертыфікат ЕГУ і сертыфікат SILC.

Акрамя курса яны таксама прымуць удзел у міжнароднай місіі па назіранню за прэзідэнцкімі выбарамі ва Украіне 17 студзеня 2010 года, падчас якой удзельнікі атрымаюць практычны досвед у якасці акрэдытаваных, кароткатэрміновых, міжнародных назіральнікаў. Мэтанакіраваныя і актыўныя ўдзельнікі будуць запрошаныя на яшчэ, прынамсі, адну місію па назіранню цягам 2010 года.

Патэнцыйныя кандыдаты павінны:

• запоўніць он-лайн заяву (абавязкова);

• быць ад 18 да 35 год узросту (абавязкова);

• прадэманстраваць моцную грамадскую пазіцыю, быць актыўнымі і вясёлымі (абавязкова);

• быць сябрам альбо ўдзельнікам няўрадавых арганізацыяў ці грамадскіх ініцыятываў (пажадана);

• падаць рэкамендацыю ад дзейных няўрадавых арганізацыяў, грамадскіх ініцыятываў ці праектаў, якія карыстаюцца павагай (абавязкова);

• размаўляць і разумець па-ангельску (неабавязкова);

• мець магчымасць удзельнічаць у навучанні і непасрэдным назіранні з 6 па 19 студзеня 2010 года.

Папярэдні досвед у назіранні за выбарамі, міжнароднымі ці мясцовымі, ухваляецца, але не з’яўляецца абавязковым.

Заявы прымаюцца да 8 лістапада 2009 г. Заявы дасланыя пасля 24:00 8 лістапада разглядацца не будуць.

Он-лайн заяву можна запоўніць на сайце праекта.

Усім кандыдатам будзе паведамлена аб выніках да 15 лістапада.

Абраныя кандыдаты будуць запрошаныя на сумоўе (па тэлефоне ці праз skype).

←Лукашэнка хоча прарыву ва Украіну

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика