Ёсць новы фінансавы лідэр свету

Источник материала:  
09.10.2009 14:35 — Новости Общества

ЗША апусцілася з першага месца на трэцяе ў рэйтынгу развіцця фінансавай сістэмы, створаным Сусветным эканамічным форумам. Амерыканцаў апярэдзілі Велікабрытанія і Аўстралія.

Развітыя краіны паказалі сябе за апошні год настолькі горш за тых, што развіваюцца, што адрыў між імі нашмат скараціўся.

Адзін з аўтараў даследвання Нурыэль Рубіні заўважыў, што рэгулюемыя дзяржавамі фінансавыя сістэмы больш стабільныя, але доступ да крэдытаў у іх нашмат горшы. Каб забяспечваць у іх гарантаваны рост эканомікі, патрэбныя дадатковыя фінансавыя інавацыі.

Рэйтынг фінансавай стабільнасці ўзначальваюць Нарвегія, Швейцарыя і Ганконг.Аргентына, Казахстан і Украіна, наадварот, унізе рэйтынга.

Беларуская фінансавая сістэма пры стварэнні рэйтынга не даследавалася.

←В России лампы накаливания объявят вне закона

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика