Лямпачкам Ільiча назвалi крайнi тэрмiн

Источник материала:  

Лямпачкам Ільiча назвалi крайнi тэрмiнРасiйскi ўрад мае намер забаранiць вытворчасць i продаж лямпаў напальвання любой магутнасцi з 1 студзеня 2014 года. Аб гэтым заявiла мiнiстр эканамiчнага развiцця Расii Эльвiра Набiулiна.

Разам з тым кiраўнiк Мiнэканомразвiцця падкрэслiла, што расiйскiя рэгiёны могуць адмаўляцца ад лямпаў напальвання i раней за ўсталяваныя ўрадам тэрмiны. Па словах Набiулiнай, пераход на энергазахавальныя лямпы ў Расii ацэньваецца ў 100 мiльярдаў рублёў.

Кожны чацвёрты — мусульманiн

У свеце 1,57 мiльярда чалавек вызнаюць iслам, сведчаць звесткi, атрыманыя навукоўцамi з амерыканскага даследчага цэнтра The Pew Forum on Religion & Public Life. Такiм чынам, кожны чацвёрты жыхар Зямлi з'яўляецца мусульманiнам.

Больш за ўсё (каля 203 мiльёнаў) мусульман пражывае ў Iнданэзii. За ёй iдзе Пакiстан (174 мiльёны), Iндыя (161 мiльён) i Бангладэш (145 мiльёнаў). Усяго ў Азii сканцэнтравана 62 % мусульман ад агульнай колькасцi ў свеце. У Еўропе навукоўцы налiчылi 38 мiльёнаў мусульман (5 %). Больш за ўсё ў Еўропе людзей, якiя вызнаюць iслам, у Расii — больш за 16 мiльёнаў.

Мерседэсы на самалёт

Дэпутат Вярхоўнай Рады ад Партыi рэгiёнаў Валерый Канавалюк 8 кастрычнiка заявiў, што Кiеў абмяняў ваенна-транспартны самалёт Iл-76 на два бранiраваныя мерседэсы для Вiктара Юшчанкi, на чым Украiна страцiла 20 мiльёнаў грыўняў.

Акрамя таго, ён расказаў, што ў 2009 годзе Украiна працягвала актыўна забяспечваць Грузiю зброяй. Як расказаў дэпутат, кантрактамi быў прадугледжаны продаж 12 танкаў "Апора" за 43 мiльёны грыўняў, што ў некалькi разоў нiжэй за рыначны кошт. Камiсiя Рады па расследаваннi паставак украiнскай зброi ў Грузiю, якую ўзначальвае Канавалюк, акрамя гэтага высветлiла, што грошы ад продажу зброi ў Грузiю "iдуць не на войска, а ў кiшэнi дзялкам, а потым — асабiста прэзiдэнту Вiктару Юшчанку". Канавалюк таксама сказаў, што па матэрыялах, сабраных яго камiсiяй, нi ад пракуратуры, нi з СБУ адказу няма.

←Белорусские кулинары завоевали три золотые медали на международном фестивале

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика