Адзiн дзень для культу асобаў

Источник материала:  

Касiрка ў тэатральнай касе таксама стварае культуру. І часам ад яе можа залежаць, цi атрымае чалавек радасць увечары, з якiм настроем прыйдзе на наступны дзень на працу. Яна нават можа вырашыць лёс, прадаўшы апошнiя два бiлеты закаханым студэнтам, тым самым вызначыць, цi ўдала пройдзе першае спатканне. Старшая касiрка тэатра iмя Янкi Купалы Леакадзiя Iосiфаўна Сарока, такiм чынам, лёсавызначальнiца са стажам. Яна прадае квiткi на спектаклi 43 гады! Неаднойчы была сведкай таго, як у яе атрымлiваецца не засмуцiць чалавека. Мiнiстр культуры Беларусi сам на днях купляў у яе квiткi ў тэатр — прызнаўся ў гэтым, калi ўзнагароджваў жанчыну ганаровай граматай Мiнiстэрства культуры ў сувязi са святам — Днём работнiкаў культуры. Леакадзiя Iосiфаўна прасiла заходзiць яшчэ...

— Хацеў бы павiншаваць усiх работнiкаў культуры з нашым святам, — сказаў Павел Латушка на ўрачыстым зборы ў Вялiкiм тэатры оперы i балета. — Культура — найважнейшая сфера для кожнай дзяржавы, не выключэнне i Рэспублiка Беларусь. Дзякуй за тое, што з натхненнем, самааддана працуеце. Вы — тыя людзi, якiя робяць сённяшнюю культуру.

У розных установах Мiнiстэрства культуры нашай краiны сёння працуе 64 тысячы чалавек. Сярод адзначаных за паспяховую працу людзi з самых розных рэгiёнаў Беларусi — гарадоў, мястэчак, вёсак. Павел Латушка падзякаваў усiх сваiх папярэднiкаў, якiя працавалi на пасадзе мiнiстра культуры — у тым лiку дзякуючы гэтым людзям беларуская культура падтрымлiвала свой узровень. Узнагароджанне некаторых асобаў сустракалася асаблiва гарачымi апладысментамi — напрыклад, юбiлейны медаль да 65-годдзя вызвалення Беларусi Павел Латушка ўручыў сваiм былым калегам — былым мiнiстрам культуры Яўгену Вайтовiчу i Аляксандру Сасноўскаму. Гэтым жа медалём адзначаны дырэктар музея Вялiкай Айчыннай вайны Сяргей Азаронак, Уладзiмiр Пракапцоў, дырэктар Нацыянальнага мастацкага музея, Мiхась Дрынеўскi, кiраўнiк хору iмя Цiтовiча, народны артыст Беларусi Мiхаiл Фiнберг, народны артыст СССР Генадзь Аўсяннiкаў, рэжысёр Валерый Анiсенка, мастакi Георгiй Паплаўскi i Уладзiмiр Савiч, старшыня Беларускага фонду культуры Уладзiмiр Гiлеп.

Цiкава было назiраць, як на ўрачысты канцэрт да Дня работнiка культуры збiралiся тыя, хто сам звычайна выходзiць на сцэну. Спявачкi Iна Афанасьева i Iскуi Абалян прыйшлi разам — зразумела, добрыя сяброўкi. Алена Спiрыдовiч пачувалася як звычайная глядачка. Артысты Купалаўскага Зоя Белахвосцiк, Мiкалай Кiрычэнка, Аляксандр Гарцуеў таксама прыйшлi разняволiцца i паглядзець на тое, як працуюць iншыя. I нiчога незвычайнага — проста свята для сваiх. Каб потым яны стваралi яго iншым.

Ларыса ЦIМОШЫК.

←Белорусские кулинары завоевали три золотые медали на международном фестивале

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика