Усе мы — Маміны дзеці. Гэта добра, што Тыдзень маці і Дзень маці адзначаецца ў нас заўсёды акурат у кастрычніку, калі на зямлі пачынае ўладарыць восень, на вуліцы золка, туманна і пранізліва-холадна

Источник материала:  
09.10.2009

Менавіта такой парой, не зважаючы на тое, колькі табе гадоў, хочацца адчуць сябе маленькім і абароненым, каб хтосьці вельмі блізкі пашкадаваў, прытуліў, пагладзіў па галаве, сказаў добрыя ўсёдаравальныя словы. Якія б нягоды, праблемы ні даймалі па жыцці, ад іх заўсёды можна ўцячы ў цёплы мамін дом, схавацца пад цёплымі мамінымі далонямі. Якія б ганаровыя званні, высокія пасады, заслужаныя ўзнагароды чалавек ні атрымліваў, пачутае з першых дзён ласкавае “сынок” ці “дачушка” застаецца самым важным статусам, самым галоўным званнем, самым мілагучным зваротам.Мы ўсе гэта выдатна разумеем, але (вось невытлумачальны парадокс!) на выхадныя раптам назбіраецца столькі неадкладных спраў, а па вечарах ну такая стомленасць, што заехаць да мамы ці нават проста пазваніць (не проста спытацца дзяжурнае “як сябе адчуваеш?”, а пагаварыць) ніяк не выпадае. Не разумеем мы, дурныя вялікія дзеці, што, калі прыйдзе непапраўнае позна, гэта вось “ніяк не выпадае” будзе самым цяжкім крыжам, самай непазбыўнай віной, самым страшным пакараннем.Пазваніце сёння матулі. А яшчэ лепш — паедзьце заўтра да яе. Не таму што кастрычнік і хочацца шкадобы і абароненасці, не таму што пачаўся Тыдзень маці. Проста таму, што яна чакае. Заўсёды і з усіх дарог.

←Близкие люди. Почта – это не только конверты, посылки, газеты, банковские и другие услуги, это прежде всего живое общение, помощь и понимание

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика