Курыць і здароўю шкодзіць, і сямейнаму бюджэту

Источник материала:  

8 кастрычніка даражэюць некаторыя маркі імпартных цыгарэт. Такое рашэнне, паводле інфармацыі прэс‑службы Міністэрства эканомікі, утрымліваецца ў пастанове міністэрства № 158 ад 1 кастрычніка.

Цыгарэты Dunhill будуць каштаваць у розніцы 4.800 рублёў (раней — 4.700), Glamour (Pink, Menthol) — 3.200 (3.100), Kent Nanotek — 4.500 (4.400), Mild Seven — 3.550 (3.500), R1 — 3.150 (3.050), Sobranie (Black Russia, Coctail) — 10.000 (9.500).

Юрыдычным асобам і індывідуальным прадпрымальнікам, якія маюць аб`екты аптовага, рознічнага гандлю і грамадскага харчавання, загадана правесці пераацэнку рэшты тытунёвых вырабаў у адпаведнасці са змяненнямі, розніцу ад пераацэньвання рэшты прадукцыі — аднесці на вынікі гаспадарчай дзейнасці згодна з заканадаўствам.

Як адзначае прэс‑служба, павышэнне рознічных цэн адбылося ў сувязі з павелічэннем з 1 ліпеня стаўкі акцызнага падатку і з улікам унесеных прапаноў імпарцёра тытунёвых вырабаў РВТУП «Беларусьгандаль». Пастанова тычыцца цыгарэт, увоз якіх у рэспубліку плануецца ажыццявіць у другім паўгоддзі 2009 года.

Згодна з указам прэзідэнта № 332 з 1 ліпеня па 31 снежня 2009 года дзейнічаюць павышаныя стаўкі акцызаў на алкагольную і тытунёвую прадукцыю.

←Баку может координировать добычу нефти с ОПЕК

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика