Галашэннi

Источник материала:  

Адной з самых важных складальнiкаў частак пахавальнага абраду i абрадаў, звязаных з ушанаваннем продкаў, з'яўляюцца галашэннi па памерлых — жанр, якi ўвабраў у сябе жалобу ўсiх пакаленняў людзей з нагоды смерцi роднага чалавека.

 Галашэннi былi пабудаваны на дыялагiчнай аснове. Сваякi памерлага звярталiся да яго з рытарычнымi пытаннямi-зваротамi: на каго ж ты нас пакiнуў? Чаму не возьмеш нас з сабой? Як нам надалей жыць без цябе?

"А мой ты татулечка, а мой ты родненькi!

А як ты нас пакiдаеш, няшчасных i бедных сiротачак?

Як ты жыў, то ты за нас, бедных, заступаўся ды за нас занiмаўся,

А хто цяпер за нас, бедных сiротачак, зоймецца ды заступiцца?"

l Унiкальнасць галашэнняў была ў тым, што яны дапамагалi чалавеку развiтацца з негатыўнымi эмоцыямi i тым самым ураўнаважвалi псiхалагiчны стан i таго, хто галасiў, i тых, хто прысутнiчаў побач.

l Аднак у той жа час у народнай культуры iснавала строгая забарона галасiць пасля захаду сонца. У народзе iснавала глыбокая перакананасць, што ўсё слёзы, якiя будуць выплаканы паслы захаду сонца, памерлы будзе насiць за плячыма ў вялiкiм мяху або апынецца замест Нябёсаў у падзямеллi.

Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК.

←Ремонта типа «Дожинки» Бобруйску хватило лишь на два года

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика