ШЛЯХ ДА СВЯТЛА

Источник материала:  
У  кожнага з нас свае жыццёвыя праблемы. Значнасць iх заўсёды розная: адзiн пакутуе ад цяжкасцi выбару маркi свайго чарговага новага аўтамабiля, другi пiльна ўзiраецца ў кожны цэннiк у прадуктовай краме i з болем у сэрцы вырашае, чаго ж сёння не атрымаецца набыць. Усё адносна. Як сказаў аднойчы Бальзак, "тамака, дзе ўсе гарбатыя, выдатная пастава становiцца выродлiвасцю". Хаваючыся за адноснасцю, мы не заўважаем тых, каму яшчэ горш. Праблемы чалавека не абмяжоўваюцца машынамi цi прадуктамi харчавання. Iснуюць рэчы i больш страшныя. Адна з iх — слепата...

ШЛЯХ ДА СВЯТЛАВаню Цэдрыку два годзiкi. Ён, як i ўсе дзецi ў гэтым узросце, любiць гуляць на дварэ, смяецца, плача, просiцца да матулi на рукi. На першы погляд — дзiця, як дзiця, сотнi i тысячы такiх маленькiх хлопчыкаў можна сустрэць кожны дзень. Але калi ўглядаешся ў яго вочы, разумееш, што нешта не так. Ваня не такi, як астатнiя. З самага свайго першага дня на гэтым свеце ён бачыць перад сабою толькi цемру. Дыягназ — татальнае адслаенне сятчаткi. На аперацыю тэрмiнова патрэбна вялiкая сума. Для бацькоў хлопчыка яна непад'ёмная.

У суботу, 17 кастрычнiка, новая веласiпедная траса ўздоўж Свiслачы стане пешаходнай. Хакейны клуб "Дынама-Мiнск" разам з Федэрацыяй хакея Рэспублiкi Беларусь арганiзуе дабрачынную акцыю па зборы сродкаў для Ванi. Кожны ахвотны можа пешшу прайсцi 30 кiламетраў трасы побач са старшынёй федэрацыi Уладзiмiрам Навумавым i галоўным трэнерам мiнскай каманды Глэнам Хэнланам. Перад пачаткам паходу будзе арганiзаваны продаж фiрмовых дынамаўскiх маек. Мiнiмальны кошт — 50 тысяч беларускiх рублёў. Максiмальны — не абмежаваны. Першымi пакупнiкамi маек стануць Навумаў i Хэнлан. Усе заробленыя сродкi пойдуць на Ваневу аперацыю. Пачатак акцыi ў 9:00 на перакрыжаваннi МКАД i ракi Свiслач каля вадасховiшча Дразды.

Мы ўсе марым аб вялiкiх дасягненнях, хочам дамагчыся высокiх пасад, зарабляць добрыя грошы. Часам усё ж трэба спынiцца. Азiрнуцца. Паглядзець у Ваневы вочы. Захацець, каб ён асэнсавана зiрнуў у адказ. Усё ў тваiх руках. Дабрыня — гэта тое, што можа пачуць глухi i ўбачыць сляпы...

Яўген ВАРАКСА.

←Ремонта типа «Дожинки» Бобруйску хватило лишь на два года

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика