...

Источник материала:  

У Гомелi арыштаваны кiраўнiк аднаго з таварыстваў з дадатковай адказнасцю, якi абвiнавачваецца ў махлярскай рэалiзацыi маршрутак разам з маршрутамi перавозак пасажыраў у рэгулярных зносiнах. Згодна з папярэдняй iнфармацыяй, уладальнiк прыватнай фiрмы, што ажыццяўляе пасажырскiя перавозкi ў Гомелi i прыгарадзе, прапаноўваў зацiкаўленым асобам набыць мiкрааўтобусы разам з маршрутамi для наступнай працы на iх. Аднак у вынiку пакупнiкi засталiся без грошай i абяцаных аўтамабiляў. Распачата крымiнальная справа.

Студэнт Белдзяржунiверсiтэта не справiўся з кiраваннем аўтамабiлем, у ДТЗ загiнулi два пасажыры, яшчэ адзiн дастаўлены ў бальнiцу. На вулiцы Валадзько ў Мiнску студэнт БДУ наехаў на асвятляльную мачту, у вынiку чаго загiнулi яго сябры — студэнт БНТУ i беспрацоўны 1990 г.н. Распачата крымiнальная справа.

Пракуратура Заводскага раёна Мiнска праводзiць праверку па факце смерцi пацыента 5-й клiнiчнай бальнiцы, якi выкiнуўся з акна. Мужчына 1950 г.н. быў дастаўлены ў бальнiцу з мiкраiнфарктам. Ранiцай яго цела лiфцёр бальнiцы выявiў на вулiцы. Як мяркуецца, мужчына выкiнуўся з 5-га паверха бальнiцы.

Класiчная камп'ютарная галаваломка тэтрыс — лепшы спосаб палепшыць разумовыя здольнасцi. Да такой высновы прыйшлi навукоўцы з Mind Rеsеаrсh Nеtwоrk, якiя вывучалi ўплыў гульнi на мозг чалавека. Даследаванне доўжылася тры месяцы, у iм удзельнiчала некалькi дзяўчат, якiя гулялi ў тэтрыс пэўны час штодзень. У канцы даследавання мозг дзяўчат дэманстраваў прыкметна павялiчаную разумовую актыўнасць. У iх палепшылiся якасцi планавання, развiлося крытычнае мысленне, хуткае разумовае рэагаванне. Больш за тое, выявiлася, што тэтрыс здольны павялiчваць памеры мозгу. Гульня адзначае сёлета сваё 25-годдзе. Яе прыдумаў савецкi навуковец Аляксей Пажытнаў, якi потым пераехаў у ЗША.

  ПОЎНЫ АБЗАЦ

Урад Мальдыўскай Рэспублiкi рыхтуецца да пасяджэння Кабiнета Мiнiстраў, якое пройдзе пад вадой на глыбiнi 6 метраў 17 кастрычнiка. Напярэдаднi гэтай падзеi мальдыўскiя мiнiстры бяруць урокi падводнага плавання. Такiм чынам яны паспрабуюць звярнуць увагу сусветнай супольнасцi на праблемы глабальнага пацяплення i ўздыму ўзроўню марской вады. Прэзiдэнт рэспублiкi, нягледзячы на тое, што будзе старшынстваваць на пасяджэннi, не праходзiць навучання — ён з'яўляецца сертыфiкаваным ныральшчыкам. Мiнiстры будуць у вадалазных касцюмах, пры iх будзе ахова i персанальныя iнструктары. Абменьвацца думкамi яны стануць пры дапамозе спецыяльных таблiчак i жэстаў.

Суд Лондана прызнаў былога вiцэ-мэра горада Іена Клемента вiнаватым па справе аб растраце дзяржаўных сродкаў. Былы чыноўнiк прыгавораны да 18 месяцаў турмы ўмоўна, а таксама да ста гадзiн грамадскiх работ. Злоўжываннi былi дапушчаныя ў лiстападзе мiнулага года. вызначыла следства, Клемент тройчы аплачваў рахункi ў рэстаране, карыстаючыся службовай крэдытнай карткай. Урон, нанесены чыноўнiкам, ацэньваецца ў 156 фунтаў стэрлiнгаў. Першапачаткова ён адмаўляў факт нямэтавай растраты грошай, сцвярджаючы, што абедаў у рэстаранах з дзелавымi партнёрамi. Аднак у ходзе расследавання было выяўлена, што Клемент расходваў бюджэтныя сродкi ў асабiстых мэтах — абедаў са сваёй каханай, а таксама з неназванай начальнiцай прэс-службы.

←Ремонта типа «Дожинки» Бобруйску хватило лишь на два года

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика