Лёс, як лёс: сям'я, вясковая школка, вучылiшча. Праўда, ужо ў горадзе...

Источник материала:  

Аднак гараджанкай Марыя не стала — закахалася ў хлопца з суседняй вёскi, выйшла замуж, вярнулася дамоў.

Лёс, як лёс: сям'я, вясковая школка, вучылiшча. Праўда, ужо ў горадзе...I не выпадае неяк спытаць, цi шкадуе яна пра гэта? Асаблiва — калi ведаеш, што цяпер у яе трое прыгожых дзяцей, якiх дапамагалi i дапамагаюць выхоўваць такiя блiзкiя дзядулi-бабулi, дом, якi з ранняй вясны да позняй восенi патанае ў кветках, гаспадарка i, безумоўна ж, любiмы занятак. Вось ужо дзевяць гадоў Марыя Станiславаўна Пятровiч працуе паштальёнам. I, што прыемна, сярод iншых газет ды часопiсаў дастаўляе падпiсчыкам найстарэйшую з беларускiх "Звязду" — выданне, якое (нi разу не здрадзiўшы!) усё жыццё выпiсвае бацька i якую для сваёй сям'i абрала сама.

— Часу, безумоўна, мала, — паскардзiлася жанчына, — але ў газеце шмат цiкавага. Так што i сама чытаю, i iншым раю...

На здымку: паштальён Марыя Пятровiч (справа) раiць падпiсацца на "Звязду" Галiне Маркоўскай.

в. Хутар, Чэрвеньскi раён.

←Ремонта типа «Дожинки» Бобруйску хватило лишь на два года

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика