Сёння павысіліся рознiчныя цэны на некаторыя імпартуемыя цыгарэты

Источник материала:  

З 8 кастрычнiка павышаюцца рознiчныя цэны на некаторыя маркi цыгарэт замежнай вытворчасцi, якiя будуць увозiць у Беларусь у другой палове гэтага года. Гэта прадугледжана пастановай Мiнiстэрства эканомiкi № 158, паведамiлi ў прэс-службе Мiнэканомiкi.

Цэны на некаторыя маркi iмпар-туемых цыгарэт будуць павялiчаны ў сувязi з павышэннем з 1 лiпеня гэтага года стаўкi акцызнага падатку i з улiкам унесеных прапаноў рэспублiканскага вытворча-гандлёвага ўнiтарнага прадпрыемства "Беларусьгандаль".

Кошт аднаго пачка цыгарэт Dunhill павялiчыцца з 8 кастрычнiка да Br4800. Цыгарэты Glаmоur (Рinks, Mеntоl) будуць каштаваць Br3200, Kеnt Nаnоtеk — Br4500, R1 — Br3150. Усе гэтыя маркi ў рознiчным продажы падаражэюць на Br100 за адзiн пачак. Кошт цыгарэт Mild Sеvеn павялiчыцца на Br50 i складзе Br3550.

Найбольш прыкметна павысiцца кошт цыгарэт Sоbrаniе (Blасk Russiаn, Сосktаil) — з Br9500 да Br10 000 за адзiн пачак.

Пастанова № 158 уступае ў сiлу з 8 кастрычнiка гэтага года. Юрыдычным асобам i iндывiдуальным прадпрымальнiкам, якiя маюць аб'екты аптовага, рознiчнага гандлю i грамадскага харчавання, прадпiсана правесцi па стане на 8 кастрычнiка пераацэнку астаткаў тытунёвых вырабаў у адпаведнасцi са змяненнямi, рознiцу ад пераацэнкi астаткаў прадукцыi аднесцi на вынiкi гаспадарчай дзейнасцi ў адпаведнасцi з заканадаўствам Беларусi.

Нагадаем, згодна з указам № 332 у Беларусi з 1 лiпеня па 31 снежня 2009 года павялiчаны стаўкi акцызаў на алкагольную i тытунёвую прадукцыю ў памерах, якiя да 15 працэнтаў перавышаюць дзеючыя раней стаўкi акцызаў.

БЕЛТА.

←Ремонта типа «Дожинки» Бобруйску хватило лишь на два года

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика