...Але працу iх бачым i цэнiм

Источник материала:  

Дзякуй!

Мы, група пенсiянераў, вельмi хочам расказаць пра свайго паштальёна — Валянцiну Бусла. Пяць разоў на тыдзень, у любое надвор'е, яна прыносiць нам нашы любiмыя газеты, нiколi не забывае нагадаць, што пара прадоўжыць падпiску. А яшчэ нам, дзякуючы ёй, на вялiкi жаль, не маладым ужо, не трэба самiм iсцi на пошту — плацiць за тэлефон, за свет, за iншыя паслугi. Усё гэта робiць наша паштальён.

Яна ў нас заўсёды ў добрым настроi, заўсёды ўважлiвая да людзей. І хоць пасядзець, пагаварыць з намi ў яе часу няма, але ж раскажа, што цяпер на пошце прадаецца, што хутка прывязуць.... I зноў жа для таго, каб купiць, не абавязкова дабiрацца туды самому. Усё, што трэба, наша Валя, ад слова прывязе, прынясе ў хату.

Хацелася б падзякаваць i начальнiцы нашай пошты Наталлi Навiцкай, а таксама Iрыне i Святлане, прозвiшчаў якiх не ведаем, але ж працу iх бачым i цэнiм. Шчыра дзякуем.

Кацярына Макарэвiч, Ядвiга Палачанiна, Пётр Ланец i iншыя

г. п. Бягомль.

←Ремонта типа «Дожинки» Бобруйску хватило лишь на два года

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика