Губернатар Калiфорнii Шварцэнегер збiраецца ў Беларусь?

Источник материала:  

Губернатар Калiфорнii Шварцэнегер збiраецца ў Беларусь?У сакавіку "Тэрмiнатар" можа прыляцець у Мiнск, каб паназiраць за двубоем знакамiтага мiнскага баксёра Аляксандра Усцiнава.

Паглядзець на беларускага асiлка Арнольд Шварцэнегер хацеў яшчэ тры гады таму, калi Усцiнаў выступаў па правiлах кiкбоксiнга i тайскага бокса. У Калiфорнii мiнскi баец павiнен быў сустрэцца з вядомым байцом без правiлаў. Але двубой адмянiлi — амерыканская амбасада адмовiла ў выдачы вiзы беларускаму байцу.

Падобная вiзавая праблема здарылася ў канцы верасня гэтага года. Усцiнава запрасiлi пабiцца з амерыканцам Сэдрыкам Боусвэлам. Назiраць за двубоем прыйшлi i Шварцэнегер, i яго таварыш Сiльвестр Сталонэ, вядомы па кiнастужках "Рэмба" i "Рокi". Але мiнскаму асiлку зноўку не далi вiзу. І вось днямi з'явiлася iнфармацыя пра тое, што губернатар Калiфорнii сам збiраецца ў Беларусь, каб пабачыць Аляксандра Усцiнава.

— Гэта не газетная "качка". Сапраўды вядуцца размовы пра тое, што ў Мiнску ў сакавiку адбудзецца двубой за права называцца прэтэндэнтам на тытул чэмпiёна свету, — сцвярджае Уладзiмiр Задзiран, трэнер Аляксандра Усцiнава. — Тэарэтычна мой вучань можа пазмагацца тут i за чэмпiёнскi тытул.

— Такiм чынам, Аляксандр у хуткiм часе можа сустрэцца з чэмпiёнам свету Мiкалаем Валуевым? Цi ёсць шанцы ў нашага баксёра перамагчы "Скалу"?

— Валуеў даўно ўтрымлiвае тытул чэмпiёна свету, ён вельмi вопытны, мае хiбы ў сваёй баксёрскай тэхнiцы, але мае i шматлiкiя плюсы. Аднак мне здаецца, што Усцiнаў мае добры шанц.  

<ІMG tіtle="" style="MARGIN: 10px" height=285 alt="Губернатар Калiфорнii Шварцэнегер збiраецца ў Беларусь?" src="http://www.21.by/pub/news/2009/10/1254940862810757.jpg" width=300 align=right>У сакавіку "Тэрмiнатар" можа прыляцець у Мiнск, каб паназiраць за двубоем знакамiтага мiнскага баксёра Аляксандра Усцiнава.Сам Аляксандр Усцiнаў кажа, што планы правесцi ў Мiнску двубой за тытул чэмпiёна свету "вiламi па вадзе напiсаныя", але размовы такiя сапраўды вядуцца.

— Калi атрымаецца дамовiцца з кiраўнiцтвам спартыўнага комплексу "Арэна", то двубой можа адбыцца. У Беларусi толькi гэта пляцоўка адпавядае стандартам правядзення паядынкаў такога ўзроўню, — тлумачыць баец.

— Цi сапраўды Арнольд Шварцэнегер збiраецца прыляцець у Беларусь спецыяльна на гэты паядынак? — пытаюся у Аляксандра Усцiнава.

Губернатар Калiфорнii Шварцэнегер збiраецца ў Беларусь?— Такiя знакамiтасцi, як Шварцэнегер, гатовыя вандраваць па ўсiм свеце, каб назiраць за паядынкамi такога ўзроўню. Калi я баксiраваў у Нью-Ёрку, то сустрэў дзясяткi зорак, якiх да гэтага бачыў толькi ў галiвудскiх стужках. Сустрэўся з Брусам Уiлiсам, але паразмаўляць з iм нармалёва не змог. На жаль, англiйскай мовай я пакуль не валодаю, i гэта вялiкая праблема.

Ходзяць чуткi, што апроч Арнольда Шварцэнегера ў Мiнск могуць прыляцець Сiльвестар Сталонэ i Роберт Дэ Нiра.

У прамоўтарскай кампранii K2 East Promotions, якой кiруюць браты Клiчко i Вадзiм Бухкалаў (менавiта яны займаюцца раскруткай Аляксандра Усцiнава), iнфармацыю пра прыезд у Мiнск галiвудскiх зорак пакуль не пацвярджаюць.

— Зразумейце, гэта знакамiтасцi, пакуль усё не будзе вядома на 100 працэнтаў, нiчога афiцыйна паведамiць не можам, — адкаментавала "Звяздзе" Таццяна, памочнiца генеральнага дырэктара K2 East Promotions Вадзiма Бухкалава.

Калi двубой у Мiнску сапраўды адбудзецца, але не прыедзе Мiкалай Валуеў, то супернiкам Усцiнава, хутчэй за ўсё, будзе 40-гадовы амерыканец Седрык Боусвел, той самы, з якiм у Аляксандра не атрымалася пабiцца ў Лос-Анджэлесе.

Яўген ВАЛОШЫН.

Фота з архiва Аляксандра Усцiнава.

←Ремонта типа «Дожинки» Бобруйску хватило лишь на два года

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика