На Гомельшчыне знеслі Леніна-"забойцу"

Источник материала:  
07.10.2009 14:25 — Новости Общества
У мястэчку Ўваравічы Буда-Кашалёўскага раёну зьнесьлі паўразбураны помнік Леніну, які спрычыніўся да сьмерці 21-гадовага мясцовага жыхара.

Гэта пацьвердзіў старшыня пасялкова савету Ігар Іванчыкаў.

Рашэньне пра знос помніка прымалі гуртам. Пасялковы савет праводзіў анкетаваньне ў асяродку мястэчкоўцаў. Хто не запаўняў анкеты, таму тэлефанавалі нават дадому.

Галасы падзяліліся прыкладна напалову. За аднаўленьне помніка, які напачатку і ўлады наважваліся аднаўляць, выказаліся ў асноўным людзі сталага ўзросту. Маладыя, сярод якіх і жонка загіблага Марыя Кашлачова, наважаныя былі зьліквідаваць помнік-забойцу.

Нагадаем, што з 9 на 10 жніўня муж Марыі Юры Відуноў адзначаў з прыяцелямі нараджэньне дачкі. Уначы маладыя людзі прыйшлі на тэрыторыю школы, дзе стаяў помнік Леніну, каб сфатаграфавацца. Юры вырашыў забрацца вышэй.

Верхняя частка помніка Леніну ўключна з бэтоннай рукой “правадыра сусьветнага пралетарыяту” абрынулася й сьмяротна траўмавала маладога бацьку. Па дарозе ў абласны шпіталь ён памёр. Трагедыя выклікала шырокі розгалас.

←Розничные цены на некоторые импортируемые в Беларусь сигареты повысятся с 8 октября

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика