Колькасць ДТЗ з пацярпелымі ў Мінску скарацілася
06.10.2009
—
Новости Общества
Смяротнасць на дарогах сталіцы застаецца на ранейшым узроўні.
У сталіцы за студзень-верасень 2009 году ў параўнанні з аналагічным перыядам мінулага году колькасць дарожна-транспартных здарэнняў з пацярпелымі скарацілася амаль на 6%. Колькасць траўмаваных у ДТЗ скарацілася на 3,5%. Колькасць жа загінулых засталася на ранейшым узроўні (49 чалавек).