...

Источник материала:  

У медустановы Мiнска ў вераснi звярнулiся 2 250 пацярпелых ад укусаў кляшчоў. Па словах спецыялiстаў, гэтыя насякомыя нападаюць на людзей i цеплакроўных жывёлаў да той пары, пакуль тэмпература паветра не ўсталюецца на ўзроўнi нiжэй за 6 градусаў па Цэльсiю. Усяго за гэта лета кляшчы пакусалi больш за 6 тыс. чалавек — тых, хто звярнуўся ў медустановы Мiнска. У 97 з iх выяўлена хвароба Лайма, у 5 — клешчавы энцыфалiт.

Жыхарка Уздзенскага раёна спрабавала незаконна ўвезцi з Польшчы ў Беларусь партыю адзення, схаваўшы яе ў запасным коле свайго аўтамабiля. У пункце пропуску "Бераставiца" пры афармленнi легкавога аўтамабiля "Фiят", што ехаў з Польшчы, гродзенскiя памежнiкi з дапамогай службовага сабакi выявiлi схаваны тавар. У запасным коле жанчына спрабавала правезцi ў краiну больш за 60 трыкатажных вырабаў i 30 абразных дыскаў для электраiнструментаў. Тавар канфiскаваны.

Самае знакамiтае кабарэ ў свеце "Мулен Руж" (лiтаральна "Чырвоны млын") адзначыла сваё 120-годдзе. Па словах прэзiдэнта кабарэ Жан-Жака Клерыко, яго ўстанова заўсёды ў плюсе, незалежна ад эканамiчнай сiтуацыi. Штодзень месцы ў зале запоўненыя на 97%, i гэта пры тым, што кошт самых дарагiх бiлетаў дасягае 400 еўра. За год наведвальнiкi, гледзячы на танцоўшчыц, выпiваюць 240-350 тыс. бутэлек шампанскага, або дзесятую частку ўсёй знакамiтай французскай прадукцыi для весялосцi.

  ПОЎНЫ АБЗАЦ  

Брытанскiя казiно ўвялi забарону на наведванне iх устаноў 38-гадовым Балвiндэрам Самбi, якi на працягу двух месяцаў выйграў у рулетку 28 тыс. фунтаў, заявiўшы пры гэтым, што змог распрацаваць "бяспройгрышную сiстэму". Як адзначыў гулец, уладальнiкi казiно не хочуць бачыць у сябе клiентаў, якiя выйграюць, iм патрэбныя лузеры. Самбi валодае невялiкай аўтамайстэрняй у Бiрменгеме. Зараз ён наняў адваката, якi спрабаваў сустрэцца з уладальнiкамi некаторых казiно i дамагчыся ад iх тлумачэнняў, чаму яго клiента не пускаюць ва ўстановы, аднак тыя адмовiлiся ад каментарыяў. Зараз пакрыўджаны Самбi паабяцаў выдаць кнiгу i дэталёва апiсаць прынцып сваёй бяспройгрышнай сiстэмы.

Байцы элiтнага армейскага палка Швецыi якiя праводзiлi трэнiроўкi на мяжы з Нарвегiяй, памылкова падарвалi не той дом, пакiнуўшы без жытла мiрнага жыхара. Падчас вайсковых вучэнняў гусарскага палка КЗ, элiтнага кавалерыйскага падраздзялення, адбылася прыкрая памылка. Інцыдэнт адбыўся падчас вучэбнай аперацыi, што iмiтавала штурм жылога дома ў начны час. Мэтай салдат было захапiць пабудову ў гарадку. Аднак ужо тады, калi група пачала весцi прыцэльны агонь, высветлiлася, што патрэбны аб'ект знаходзiцца за 200 м ад узарванага дома. Калi памылка выявiлася, было ўжо позна — дом стаяў без вокнаў i дзвярэй. На шчасце, гаспадара на той момант дома не было. З гаспадаром вядуцца перамовы, афiцыйных каментарыяў пакуль не было.

Польскi суд прыгаварыў трох маладых людзей да 30 гадзiн грамадскiх работ кожнага за тое, што яны гулялi ў футбол вожыкам. Адзiн з iх штурхнуў яго нагой на 5 метраў.Вожыкi ў Польшчы знаходзяцца пад асаблiвай абаронай, таму, хто заб'е цi паранiць вожыка, належыць пакаранне ў адпаведнасцi з мясцовымi законамi. Таксама суд абавязаў усiх трох прайсцi ў iнтэрнэце адукацыйную праграму па абароне вожыкаў. "Футбалiстаў" абавязалi заплацiць штраф на карысць польскай арганiзацыi "Сокал", што займаецца абаронай жывёлаў, якiя жывуць у дзiкай прыродзе. Суддзя заявiў, што пакаранне выбрана не самае строгае, бо ўсе з'яўляюцца беспрацоўнымi, да таго ж цалкам прызналi сваю вiну.

←Этажи роста. Фирменные секреты от Вячеслава Денисенко

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика