РАЗВІТАННЕ З ЛЕТАМ

Источник материала:  

Некалькi дзён таму да нас патэлефанавалi з Баранавiцкага ЗАТ "Атлант" БСЗ: мы вашы пастаянныя падпiсчыкi, нам вельмi падабаецца фотаiлюстрацыя ў "ЗВЯЗДЗЕ", дапамажыце нам вызначыць лепшыя фотаздымкi ў нашым фотаконкурсе — ваша прафесiйная адзнака для нас вельмi важная.

Згода. Праз некалькi дзён у рэдакцыю прынеслi важкi пакет са здымкамi. Разгледзелi мы iх уважлiва: у намiнацыях "Гiсторыя i сучаснасць", "Настрой", "Родныя твары", "Нечаканы ракурс" былi прапанаваныя дзясяткi твораў работнiкаў прадпрыемства i iх блiзкiх родных. Прыемна, што наша адзнака парадуе лепшых фотааматараў. Прызы, якiя вызначылi для пераможцаў грамадскiя арганiзацыi, вартыя тых няпростых пошукаў выразнага ракурса, непаўторнага iмгнення.

РАЗВІТАННЕ З ЛЕТАМ   З дазволу арганiзатараў фотаконкурсу мы знаёмiм усiх чытачоў "ЗВЯЗДЫ" з фотаздымкамi аднаго з пераможцаў — Дзмiтрыя Ходара. Зычым усiм фотааматарам заставацца i надалей нашымi чытачамi i падпiсчыкамi.

Яўген Пясецкi.

←Этажи роста. Фирменные секреты от Вячеслава Денисенко

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика