Па заслугах атрымае не толькi той, хто бярэ хабар, але i той, хто дае

Источник материала:  

У вераснi Генпракуратура ўзбудзiла 10 крымiнальных спраў у дачыненнi да былога намеснiка старшынi Бабруйскага гарвыканкама. Ён падазраецца ў стварэннi злачыннай арганiзацыi, якая займалася крадзяжамi грошай бабруйскага прадпрыемства "Камбiнат жалезабетонных вырабаў", у махлярстве, а таксама ў атрыманнi ад грамадзян хабару пры размеркаваннi жылля ў Мiнску.

— Падазраваны раней узначальваў "Камбiнат жалезабетонных вырабаў", пасля чаго пайшоў на павышэнне — яго прызначылi намеснiкам старшынi Бабруйскага гарвыканкама, — удакладнiў начальнiк аддзела iнфармацыi i сувязяў з грамадскасцю Генпракуратуры Беларусi Пётр КІСЯЛЁЎ. — Сувязi з прадпрыемствам засталiся, i правярнуць нелегальныя махiнацыi з чужымi грашыма было няцяжка. Паводле папярэднiх звестак, ён на працягу чатырох гадоў пераводзiў грошы з "Камбiната жалезабетонных вырабаў" на рахункi падстаўных фiрмаў i прыўлашчваў iх. За гэты час было скрадзена Br756 млн. Акрамя таго, былы кiраўнiк займаўся незаконнымi здзелкамi ў сферы нерухомасцi. У Мiнску будаўнiчая арганiзацыя ўзводзiла дамы, а затым кватэры прадавалiся людзям без чаргi. Пры гэтым пакупнiкi кватэр, перадаючы грошы ў канвертах, цалкам усведамлялi нелегальнасць сваiх дзеянняў. За дачу хабару па гэтай справе да адказнасцi прыцягнуты ажно 16 чалавек. Былы ж чыноўнiк, якi паспеў пры размеркаваннi жылля ў Мiнску атрымаць ад грамадзян хабар у агульным памеры $711 тыс., зараз аб'яўлены ў мiждзяржаўны вышук.

— Толькi за месяц па розных эпiзодах гэтай справы ўзбуджаныя 52 крымiнальныя справы, — дадаў Пётр Кiсялёў.

Напрыканцы верасня крымiнальную справу ў дачыненнi да былога начальнiка аўтамабiльнага ўпраўлення Мiнiстэрства аховы Беларусi ўзбудзiла i Беларуская ваенная пракуратура. Ён падазраецца ў тым, што ў 2003—2005 гадах за спрыяльнае рашэнне пытанняў па продажы ваеннай тэхнiкi i маёмасцi атрымаў хабар на агульную суму $22,4 тыс.

Надзея ДРЫЛА.

←Этажи роста. Фирменные секреты от Вячеслава Денисенко

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика