МВФ прагназуе працяг крызiсу

Источник материала:  

У сераду МВФ апублiкаваў чарговы даклад "Па пытаннях глабальнай фiнансавай стабiльнасцi". У дакуменце гаворыцца пра тое, што хоць сусветная эканомiка i дэманструе першыя прыкметы аднаўлення, казаць аб завяршэннi фiнансавага крызiсу пакуль рана.

"Надзвычайныя сiстэмныя рызыкi скарацiлiся, аднак пачуццё заспакоенасцi адносна банкаўскай сiстэмы ўсё яшчэ застаецца праблемай", — падкрэслiваюць спецыялiсты арганiзацыi. На паляпшэнне стану балансаў банкаў, паводле слоў экспертаў фонду, паўплывалi прыцягненнi капiталу. "Разам з тым захоўваецца сур'ёзная небяспека, што пагаршэнне сiтуацыi на крэдытным рынку будзе працягваць цiснуць на банкаўскiя балансы. Праведзены намi аналiз сведчыць аб тым, што банкi ЗША пераадолелi больш як палову цыкла страт да 2010 года, тады як у Еўропе прызнанне страт прасунулася ў меншай ступенi, што тлумачыцца адрозненнямi ў эканамiчным цыкле", — паведамляецца ў дакладзе.

←Этажи роста. Фирменные секреты от Вячеслава Денисенко

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика