На грып i ВРВІ ў 2009—2010 гадах можа захварэць у 4-7 разоў больш мiнчан, чым мiнулай зiмой

Источник материала:  

Такую думку выказала першы намеснiк кiраўнiка Мiнскага гарадскога цэнтра гiгiены i эпiдэмiялогii Наталля Жукава.

Штодня грып рэгiструецца ў 10 працэнтаў дзяцей i 5 працэнтаў дарослых, якiя звярнулiся ў медыцынскiя ўстановы сталiцы з характэрнымi сiмптомамi. Да 40 працэнтаў складаюць выпадкi ВРВI. Эканамiчны ўрон ад гэтых хваробаў ацэньваецца ў суму, эквiвалентную больш чым 1 мiльён долараў на 100 тысяч насельнiцтва. У цэлым за 9 месяцаў гэтага года захваральнасць на грып у параўнаннi з аналагiчным перыядам мiнулага года ўзрасла на 10 працэнтаў, адзначыла Наталля Жукава. Адзiн з эфектыўных метадаў барацьбы з грыпам — гэта масавая вакцынапрафiлактыка. Iмунiзацыя прадухiляе гэту хваробу ў больш чым 80 працэнтаў прышчэпленых. Традыцыйна ў горадзе плануецца бясплатна прышчапiць каля 80 тысяч чалавек. Акрамя таго, цяпер каля 650 прадпрыемстваў i арганiзацый маюць намер вакцынаваць работнiкаў за кошт уласных сродкаў.

Святлана ФРАЛЯНКОВА, "Мiнск—Навiны".

←Этажи роста. Фирменные секреты от Вячеслава Денисенко

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика