Мядзведзь незаконна ўтрымлiваўся на аграсядзiбе ў Лiдскiм раёне

Источник материала:  

Пра гэта паведамiў пракурор адзела па наглядзе за выкананнем прыродаахоўнага i зямельнага заканадаўства Генпракуратуры Беларусi Ігар МАЦКЕВIЧ.

Мядзведзь незаконна ўтрымлiваўся на аграсядзiбе ў Лiдскiм раёнеДзiкiх жывёл, у тым лiку i мядзведзя, якiя нелегальна ўтрымлiвалiся ў няволi, Генеральная пракуратура выявiла падчас маштабнай праверкi выканання прыродаахоўнага i зямельнага заканадаўства на аб'ектах палявання i рыбалоўства. У прыватнасцi, у Гомельскай вобласцi адно з буйных прадпрыемстваў самавольна захапiла ўчастак плошчай практычна паўтара гектара ў лясным масiве, дзе ўтрымлiвалiся дзясяткi дзiкоў i казуляў. Жывёлы выкарыстоўвалiся, як правiла, для забаў цi абучэння сабак.

— Генпракуратура выявiла шматлiкiя факты самавольнага заняцця зямельных участкаў на тэрыторыi дзяржаўнага ляснога фонду, — адзначыў Iгар Мацкевiч. — Там нелегальна ўзводзiлiся паляўнiчыя дамкi, вальеры, лазнi, альтанкi i iншыя пабудовы. Толькi ў Гродзенскай вобласцi ўстанавiлi 14 такiх аб'ектаў. Зараз органы пракуратуры робяць захады для лiквiдацыi парушэнняў — зносяцца незаконныя пабудовы, вызваляюцца землi, а з парушальнiкаў спаганяюцца зямельныя падаткi ў дзесяцiразовым памеры. Сярод парушальнiкаў як прадстаўнiкi мясцовых органаў улады, так i камерсанты.

Вялiкая колькасць парушэнняў звязана з невыкананнем лiцэнзiйных патрабаванняў i iншых правiлаў вядзення паляўнiчага i рыбалоўнага гаспадарання. У прыватнасцi, на Гомельшчыне сёлета выявiлi факты незаконнага палявання службовых асобаў, у тым лiку прадстаўнiкоў праваахоўных органаў. На "птушыных правах" займалася арганiзацыяй аматарскага рыбалоўства на возеры Асалода i адно з прадпрыемстваў Ельскага раёна. Паводле слоў работнiка пракуратуры, сёлетняя праверка выканання прыродаахоўнага i зямельнага заканадаўства з'яўляецца адной з самых маштабных за апошнiя гады. Яна ахоплiвае ўсе рэгiёны рэспублiкi. На сёння праверылi больш за 150 аб'ектаў i гэта не мяжа.

Надзея ДРЫЛА,

←Этажи роста. Фирменные секреты от Вячеслава Денисенко

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика