Ушанаваны беларускi алкаголь

Источник материала:  

На ХVІ мiжнароднай выставе, якая адбылася ў Сочы, прадукцыя Гомельскага лiкёра-гарэлачнага завода заваявала два Гран Пры, тры залатых медалi i некалькi дыпломаў.

Гран Пры былi ўганараваныя бальзам "Палессе" i гарэлка асаблiвая "Радзiмiчы". Залатыя медалi атрымалi: гарэлка "Радамiр Прэмiум", настойка горкая "Цар пушчы", гарэлка асаблiвая "Радзiмiчы". Прадпрыемства было ўзнагароджанае залатым медалём за выдатную якасць прадукцыi, а генеральны дырэктар Гомельскага лiкёра-гарэлачнага завода ўшанаваны за кампетэнтнае кiраўнiцтва. Згаданая выстава з'яўляецца адным з самых буйных i прэстыжных галiновых мерапрыемстваў у Расii. Сёлета яе ўдзельнiкамi сталi вядомыя вытворцы алкагольнай прадукцыi з уласна Расii, Украiны, Iталii, ПАР i iншых краiн.

Сяргей СТАРЫНАЎ.

←Этажи роста. Фирменные секреты от Вячеслава Денисенко

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика