Магiлёўшчына на калоне славы

Источник материала:  

Магiлёўшчына на калоне славы"Легенды нашай цывiлiзацыi" дэманструе ў Магiлёве Вiктар Альшэўскi. Выстава вядомага мастака прысвечана Году роднай зямлi i 65-годдзю вызвалення Беларусi ад захопнiкаў.

Вiктара Альшэўскага называюць "беларускiм Далi": у яго жывапiсных творах спалучаюцца розныя стылi, сiмвалы, прыгожыя вобразы. Магiлёўцам таксама падабаецца, што мастак, ураджэнец Бялынiцкага раёна, прывязаны да сваiх каранёў; ён прысвяцiў сваю калекцыю роднай Магiлёўшчыне.

На калонах славы Альшэўскага: адноўленая Магiлёўская ратуша i старажытная Нiкольская царква. Беларускiя помнiкi ў гэтай калекцыi — частка сусветнай цывiлiзацыi, побач з егiпецкiмi пiрамiдамi i венецыянскiмi палацамi.

Праект Вiктара Альшэўскага праехаў сёлета па гарадах Магiлёўскай вобласцi: першая выстава адкрылася на радзiме ў Бялынiчах, потым ў Шклове, Асiповiчах, Крычаве. У Магiлёўскi мастацкi музей палотны пераехалi з Бабруйска, дзе выстава карысталася папулярнасцю.

— У мяне такое ўражанне, што я вярнуўся дадому, — сказаў Вiктар Альшэўскi. — З малых гарадоў пачынаецца вялiкая культура. Я вельмi ўдзячны ўладам за падтрымку майго праекта.

На адкрыццi выставы ў Магiлёве прысутнiчалi ганаровыя госцi: старшыня Савета Рэспублiкi Барыс Батура, мiнiстр культуры Павел Латушка, старшыня Магiлёўскага аблвыканкама Пётр Руднiк, старшыня Беларускага саюза мастакоў Уладзiмiр Зiнкевiч.

Павел Латушка прывёў надзённыя словы Аляксандра Лукашэнкi пра тое, што дзяржава не можа лiчыцца цывiлiзаванай, калi дрэнна ставiцца да культуры.

— Вiктар Альшэўскi — мастак з еўрапейскiм iмем, — адзначыў мiнiстр культуры. — Але ён яшчэ i фiлосаф, якi праз свае творы паказвае гiсторыю нашай краiны.

Пётр Руднiк у сваёй прамове нагадаў трапны выраз французскага фiлосафа Гельвецыя: "Навука i мастацтва — гэта слава народа, яны павялiчваюць яго шчасце". Магiлёўскiя ўлады лiчаць выставу "Легенды нашай цывiлiзацыi" значнай падзеяй культурнага жыцця.

Ілона Iванова.

←Этажи роста. Фирменные секреты от Вячеслава Денисенко

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика