«Малады фронт»: КДБ працягвае цкаваць Зьмітра Дашкевіча

Источник материала:  
06.10.2009 11:33 — Новости Общества


У Менску зьявіліся партрэты Зьмітра Дашкевіча з заклікам сьцерагчыся «згубіцеля дзіцячых душ». Наступным крокам па цкаваньні старшыні «Маладога фронту» Зьмітра Дакшевіча пасьля трансьляцыі па беларускім тэлебачаньні скандальнага фільма «Малады Фронт. Кіднэпінг» стаў распаўсюд партрэтаў моладзевага лідэра, паведамляет прэсавая служба «Маладога фронту».

Як паведамілі відавочцы, увесь Партызанскі праспэкт, у раёне якога жыве Дашкевіч, залеплены каляровымі партрэтамі апазыцыянэра з наступным допісам:

«Малады фронт»: КДБ працягвае цкаваць Зьмітра Дашкевіча

«Паважаныя жыхары! Увага!!! У доме (нумар дома) па Партызанскім праспэкце ў (нумар кватэры) кватэры падпольна пражывае арганізатар псэўдарэлігійнай абшчыны «Малады фронт», так званы «Зьміцер», які вярбуе ў сваю сэкту падлеткаў і малалетніх дзяцей, замбіруючы іх, падахвочвае іх на зьдзяйсьненьне гвалту.

Паглядзіце на яго фотаздымак, калі пабачыце яго разам з Вашымі дзецьмі, СЬЦЕРАЖЫЦЕСЯ!!! На ягоным сумленьні не адзін дзясятак загубленых дзіцячых душ.

Бацькоўскі камітэт па абароне правоў і свабодаў дзяцей прапаноўвае Вам паглядзець відэафільм «Малады фронт. Кіднэпінг» (дадзена спасылка).

ДЗЕЦІ — НАШАЯ БУДУЧЫНЯ! БЕРАЖЫЦЕ СВАІХ ДЗЯЦЕЙ, КАЛІ ВАМ НЕ АБЫЯКАВЫ ІХ ЛЁС!»

«Мяркую, што гэта справа рук супрацоўнікаў КДБ, накіраваная на псыхалягічна-маральны ціск, але я такую ўвагу спэцслужбаў расцэньваю як паказчык эфэктыўнасьці дзейнасьці «Маладога фронту» і сваёй асабістай, — лічыць Зьміцер Дашкевіч.

←"Фауст" Александра Сокурова заговорит на языке оригинала

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика