Тимошенко хочет заморозить тарифы на газ

Источник материала:  
05.10.2009 14:44 — Новости Общества


Экспазіцыя Нацыянальнага гістарычнага музея папоўнілася калекцыяй язычніцкіх амулетаў і хрысціянскіх нацельных крыжоў беларускага паходжання Х–XVII стагоддзяў. Усё часцей музеі Беларусі папаўняюць свае фонды, дзякуючы падтрымцы бізнесоўцаў, а мецэнатства становіцца, нягледзячы на крызіс, модным у Беларусі.

Тимошенко хочет заморозить тарифы на газ

Калекцыя складаецца з 168 прадметаў і з’яўляецца адной з самых вялікіх і разнастайных у краіне. Калекцыя ўключае ў сябе крыжы, якія складаюцца з дзвюх створак і змяшчаюць мошчы святых ці іншыя сакральныя рэліквіі. Набыць каштоўныя экспанаты музей змог пры падтрымцы «Белзнешэканамбанка».

Адзначым, што першым сумесным праектам музея і «Белзнешэканамбанка» стала набыццё ў 2008 годзе аднаго з двух вядомых экзэмпляраў старадаўняй карты Вялікага Княства Літоўскага канца XVI — пачатку XVII стагоддзяў (так званай «Радзівілаўкі»). У 2009 годзе музею перадалі каштоўныя старадрукаваныя кнігі XVII-XVIII стагоддзяў, а ў 2010 годзе на сродкі банка музей набыў рэдкую срэбраную манету XIV стагоддзя. На пачатку 2011 года завяршыўся сумесны праект па рэстаўрацыі старажытнай кнігі «Апостал».

Дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Сяргей Вечар падкрэсліў на адкрыцці выставы, што нацыянальная ідэнтычнасць любога народа фарміруецца, перш за ўсё, з яго духоўнай культуры, падмуркам якой з’яўляюцца рэлігійныя ўяўленні. Як гэтыя ўяўленні перадаваліся праз дасканалыя формы амулетаў і абярэгаў, можна на свае вочы ўбачыць, пазнаёміўшыся з калекцыяй.

«Набыццё калекцыі значна ўзбагачае збор Нацыянальнага гістарычнага музея, — адзначыў Сяргей Вечар, — дазваляе шматбакова адлюстраваць асаблівасці язычніцкіх вераванняў насельніцтва Беларусі, працэсы яго хрысціянізацыі і тэндэнцыі развіцця мастацкай культуры на працягу Сярэднявечча. Як сама калекцыя ў цэлым, так і асобныя амулеты і нацельныя крыжы, якія ў яе ўваходзяць, з’яўляюцца рухомымі гісторыка-культурнымі каштоўнасцямі і прадстаўляюць вялікую навуковую каштоўнасць».

Некаторыя з крыжоў калекцыі адлюстроўваюць уплыў на развіццё традыцый бронзаліцейнага мастацтва на Беларусі варагаў — выхадцаў са Скандынавіі. Так, аб скандынаўскай ролі ў фарміраванні духоўных уяўленняў беларусаў расказваюць нацельныя крыжы «з грубай выявай Распяцця». Многія амулеты і крыжы, наадварот, падкрэсліваюць агульнаеўрапейскі характар беларускага мастацтва.

Намеснік старшыні праўлення «Белзнешэканамбанка» Алег Прохарчык адзначыў: калекцыя — адлюстраванне беларускай гісторыі ад часоў язычніцтва да хрысціянства, а нацельныя амулеты і крыжы дэманструюць, як развіваліся мастацтва, чым беларусы жылі і ў ва што верылі.

«Для «Белзнешэканамбанка» было вялікім гонарам і адказнасцю дапамагчы Нацыянальнаму гістарычнаму музею папоўніць сваю экспазіцыю менавіта гэтай калекцыяй», — падкрэсліў Алег Прохарчык.

Калекцыя дэманструецца толькі па 29 верасня.



Алена СПАСЮК

←Медики Минска прогнозируют значительный рост заболеваемости гриппом и ОРВИ

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика