...

Источник материала:  

У вёсцы Аляксандраўка Буда-Кашалёўскага раёна малады мужчына трапiў пад колы аўтамабiля, седзячы на лаўцы. Жыхар Гомеля сядзеў на лаўцы ля свайго дачнага дома, калi пад'ехаў аўтамабiль ВАЗ-2108, якiм кiраваў 23-гадовы жыхар Чачэрска. Разварочваючы машыну, гора-кiроўца ўмудрыўся наехаць на гамяльчанiна. Той ад атрыманых траўмаў памёр у бальнiцы, узбуджана крымiнальная справа.

 У Прыморскiм краi жыхар адной з памежных вёсак КНР наўмысна перасёк мяжу, каб папаляваць на мядзведзя. Але паляванне не ўдалося, затое ў лесе каля пасёлка Аўчыннiкава кiтаец сустрэўся з расiйскiмi памежнiкамi i не прыдумаў нiчога лепшага, як шпурнуць у iх самаробным кап'ём i кiнуцца бегчы. Праз колькi хвiлiн яго затрымалi i абяззброiлi.

  ПОЎНЫ АБЗАЦ       yАдмiнiстрацыя брытанскага горада Манчэстэр выпусцiла iлюстраваны дапаможнiк па палавым жыццi для людзей, старэйшых за 50 гадоў. У ім ёсць раздзелы "Пагаворым пра сэкс", "Парады па заляцаннi", утрымлiваецца iнфармацыя пра iнфекцыi, што перадаюцца палавым шляхам, i пра ўзроставыя змяненнi як палавой сiстэмы, так i знешнасцi людзей. Ілюстравана выданне фотаздымкамi пажылых жыхароў Манчэстэра. Як паведамляе аўтарытэтнае выданне Tеlеgаrрh, 47-старонкавая брашура была выдадзена не знянацку, а на падставе апытанняў сярод пажылых людзей, якiя выказалi незадаволенасць адсутнасцю iнфармацыi па палавым здароўi i iнтымных стасунках для iх узроставай групы. Пытанне гэта тым больш актуальнае, што многiя брытанцы пасля 50 гадоў становяцца адзiнокiмi i жадаюць зноў завязаць блiзкiя адносiны з прадстаўнiкамi iншага полу.   ... Памiж Iталiяй i Эстонiяй ледзьве не разгарэўся скандал з-за пачка пельменяў. Днямi Пасольства Iталii ў Эстонii звярнулася ў мiнiстэрства замежных спраў са скаргай на вытворцаў пельменяў з назвай "Мафiя". На ўпакоўцы прадукту, акрамя колераў iтальянскага сцяга, прысутнiчаюць карта Сiцылii i пiсталет, што, на думку дыпламатаў, з'яўляецца здзекам з iтальянцаў i з усёй краiны. Прадстаўнiкi кампанii-вытворцы, якая праявiла "мафiёзна-пельменную" фантазiю — фiрмы Аlissа Рluss з эстонскага горада Iда-Вiрумаа — сцвярджаюць, што гэта назва — проста жарт, i спадзяюцца, што фiрме ўдасца дамовiцца з пасольствам. Дэпартамент абароны правоў спажыўцоў Эстонii парэкамендаваў вытворцам змянiць назву пельменяў.

Паводле паведамленняў карэспандэнтаў "Звязды" і інфармагенцтваў.

 

←«Авторадио» пригрозили закрытием

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика