Ахвяраў землятрусу больш за тысячу
Колькасць ахвяраў серыi разбуральных землятрусаў на востраве Суматра ўзрасла да 1100 чалавек. Пад заваламi будынкаў знаходзяцца тысячы мясцовых жыхароў.
Шанцаў знайсцi жывых з кожнай гадзiнай усё менш. У мiльённым Падангу ўцалела толькi чвэрць будынкаў. У горадзе пануе хаос — ён цалкам абясточаны, разбураныя дарогi, вада з надтрэснутых трубаў затапiла вулiцы. Да таго ж падземныя штуршкi выклiкалi шматлiкiя пажары. Галоўная бальнiца, якая сама часткова пашкоджаная, не спраўляецца з параненымi, якiя ўсё прыбываюць. Дзясяткi пацярпелых вымушаныя размяшчаць побач са шпiталем у намётах. Па папярэднiх падлiках, бяздомнымi сталi дзясяткi тысяч людзей. Трэць з iх — дзецi.
Беспрацоўе ў ЕС набiрае абаротыУ краiнах Еўрасаюза працягваецца рост беспрацоўя, а таксама адчуваюцца iншыя наступствы глабальнага фiнансавага крызiсу. Пры гэтым эканамiсты прадракаюць наступнае павелiчэнне колькасцi беспрацоўных.
У жнiўнi рост беспрацоўя склаў 9,6 %. А агульная колькасць беспрацоўных грамадзян у краiнах еўразоны перавысiла 15,2 мiльёна чалавек. Акрамя таго, нягледзячы на адзначаны рост эканомiк большасцi краiн аб'яднання, эканамiсты прагназуюць працяг росту беспрацоўя ў хуткiм часе. Найбольшая колькасць беспрацоўных адзначана ў Іспанii, дзе яно дасягнула 18,9 % насельнiцтва краiны, i ў Латвii, дзе колькасць людзей, якiя страцiлi працу, склала 18,3 %.
уручаныя Антынобелеўскiя прэмiiУ Гарвардскiм унiверсiтэце ў чацвер, 1 кастрычнiка, адбылася 19-я цырымонiя ўручэння Антынобелеўскхя прэмiй (The Ig Nobel Prize) за вынаходкi, якiя "спачатку выклiкаюць смех, а потым прымушаюць задумацца".
Прэмii ў галiне аховы здароўя атрымала група навукоўцаў з Iлiнойса пад кiраўнiцтвам Элены Боднар, якая распрацавала жаночы бюстгальтар, якi трансфармуецца пры неабходнасцi ў процiвагаз. Iрландскiя палiцэйскiя былi адзначаныя прэмiяй у галiне лiтаратуры за тое, што выпiсалi 50 штрафаў парушальнiку правiл дарожнага руху з Польшчы. Паталагаанатам Стэфан Балiгер з Унiверсiтэта Берна ў Швейцарыi ўзнагароджаны прэмiяй за даследаванне, якое выявiла, што пустая пiўная бутэлька эфектыўнейшая за поўную пры бойцы ў бары. За значныя дасягненнi ў галiне матэматыкi прэмiю атрымаў старшыня Цэнтральнага банка Зiмбабвэ Гiдэон Гона за ўвядзенне ў абарот банкнот вартасцю ад 1 цэнта да 100 трыльёнаў мясцовых долараў, чым даў зiмбабвiйцам магчымасць рэгулярна практыкавацца ў матэматыцы. Акрамя гэтага, прызы ў адпаведных намiнацыях атрымалi фермеры, якiя высветлiлi, што карова дае больш малака, калi ў яе ёсць уласнае iмя, мексiканскiя навукоўцы, якiя навучылiся здабываць дыяменты з тэкiлы i вучоныя, якiя патлумачылi, чаму цяжарныя жанчыны не перакульваюцца.