Пенсiянеры i бюджэтнiкi: прыбаўка будзе сёлета?

Источник материала:  

У цяперашнi час прапрацоўваецца пытанне аб павелiчэннi "бюджэтнай" тарыфнай стаўкi І разраду. Аб гэтым падчас Нацыянальнага савета па працоўных i сацыяльных пытаннях паведамiла першы намеснiк мiнiстра працы i сацыяльнай абароны Марыяна Шчоткiна.

Нягледзячы на паступовае павелiчэнне заробкаў намiнальных, сёлета зарплата ў рэальным, з улiкам змянення цэнаў, вымярэннi фактычна ўзяла "тайм-аўт" — па вынiках студзеня—жнiўня яе рост у цэлым па эканомiцы склаў усяго 1,1 працэнта. Пры гэтым сярэднiя рэальныя заробкi ў цэлым па бюджэтных галiнах увогуле знiзiлiся. У сувязi з гэтым Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны ўжо падрыхтавала адпаведныя прапановы па павелiчэннi "бюджэтнай" тарыфнай стаўкi I разраду — гэтыя прапановы накiраваныя на разгляд Савета Мiнiстраў. Аднак у той жа час Марыяна Шчоткiна адзначыла: называць канкрэтныя лiчбы тут пакуль заўчасна.

Адначасова, зазначыла намеснiк мiнiстра, ёсць прапановы па павышэннi мiнiмальнай зарплаты i працоўных пенсiй. У прыватнасцi, магчымы час пенсiйнай прыбаўкi — лiстапад.

Сяргей ГРЫБ.

←«Авторадио» пригрозили закрытием

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика