З 3 кастрычнiка павышаюцца цэны на цукар

Источник материала:  

Рознiчныя цэны на цукар-пясок у Беларусi з 3 кастрычнiка павышаюцца на 2,5 працэнта, паведамiлi ў прэс-службе Мiнiстэрства эканомiкi. Згодна з пастановай Мiнэканомiкi № 157 ад 30 верасня гэтага года будуць павышаны фiксаваныя рознiчныя цэны на цукар-пясок для рэалiзацыi насельнiцтву, а таксама мiнiмальныя адпускныя цэны для продажу на прамысловую перапрацоўку, паведамляе БЕЛТА.

Новыя рознiчныя цэны на вагавы цукар-пясок складуць Br2130 за кiлаграм, на расфасаваны ў полiэтыленавыя або папяровыя пакеты па 1 кг — Br2330. Рашэнне аб павышэннi цэнаў на цукар прынята па прапанове канцэрна "Белдзяржхарчпрам" для паляпшэння фiнансавага стану цукраперапрацоўчых арганiзацый з улiкам кан'юнктуры рынку.

←«Авторадио» пригрозили закрытием

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика