Звяздарыначка Другі тур віктарыны

Источник материала:  

У мінулую пятніцу ў нашай газеце адкрылася новая рубрыка "Звяздарыначка", у кожным выпуску якой вам прапанаваныя 13 пытанняў, пошукi адказаў на якiя, спадзяёмся, стануць для вас не толькi цiкавымi, але i карыснымi, запаўняючы i магчымыя прагалы ведання гiсторыi нашай Айчыны.

Карацей, што тут казаць: прымайце ўдзел i перамагайце! — бо ўсе адказы на пытаннi вы можаце дасылаць у рэдакцыю, каб, набраўшы найбольшую колькасць балаў, па заканчэннi 10 "звяздарыначак" атрымаць прыз ад нашай газеты! А даслаць лiсты вы можаце двума шляхамi: традыцыйна, праз пошту з пазнакай "Звяздарыначка" на адрас рэдакцыi (220013, г. Мiнск, вул. Хмяльнiцкага, 10-а) i на рэдакцыйную электронную скрыню (infо@zvуаzdа.minsk.bу). Хочацца верыць, што вы ўпадабаеце гэтую новую iнтэрактыўную iнтэлект-рубрыку!

  Другі тур віктарыны

Звяздарыначка   Другі тур віктарыны1. Артыкулы якой газеты традыцыйна пачыналiся са звароту "Дзецюкi!"?

Артыкулы якой газеты традыцыйна пачыналiся са звароту "Дзецюкi!"?

2. На тэрыторыi этнiчнай Беларусi захавалiся тры ўнiкальныя пабудовы абарончага тыпу — цэрквы-крэпасцi. Дзве з iх знаходзяцца ў Беларусi, а адна на Падляшшы ў сучаснай Польшчы. Назавiце мястэчкi, дзе размешчаныя гэтыя пабудовы.

На тэрыторыi этнiчнай Беларусi захавалiся тры ўнiкальныя пабудовы абарончага тыпу — цэрквы-крэпасцi. Дзве з iх знаходзяцца ў Беларусi, а адна на Падляшшы ў сучаснай Польшчы. Назавiце мястэчкi, дзе размешчаныя гэтыя пабудовы.

3. Якая бiтва XІV ст. была першай ва Усходняй Еўропе буйной перамогай над татарамi, што палажыла пачатак вызваленню зямель былой Русi ад татарскага ярма i замацавала пераход большай часткi ўкраiнскiх зямель да ВКЛ?

Якая бiтва XІV ст. была першай ва Усходняй Еўропе буйной перамогай над татарамi, што палажыла пачатак вызваленню зямель былой Русi ад татарскага ярма i замацавала пераход большай часткi ўкраiнскiх зямель да ВКЛ?

4. Якая рака мела старадаўнiм назовам слова "Рубон", што пазней стала i баявым клiчам ваяроў Полацкай дзяржавы?

Якая рака мела старадаўнiм назовам слова "Рубон", што пазней стала i баявым клiчам ваяроў Полацкай дзяржавы?

Звяздарыначка   Другі тур віктарыны5. Колькi абласцей складалi тэрыторыю БССР на 1 студзеня 1941 года? Напiшыце назвы iх адмiнiстрацыйных цэнтраў.

Колькi абласцей складалi тэрыторыю БССР на 1 студзеня 1941 года? Напiшыце назвы iх адмiнiстрацыйных цэнтраў.

6. Толькi два ўраджэнцы Беларусi сталi маршаламi СССР. Iмем аднаго з iх названая вулiца ў Мiнску. Хто гэтыя два маршалы (другога адгадайце па малюнку)?

Толькi два ўраджэнцы Беларусi сталi маршаламi СССР. Iмем аднаго з iх названая вулiца ў Мiнску. Хто гэтыя два маршалы (другога адгадайце па малюнку)?

7. Якi беларус быў прызнаны Лепшым спартсменам свету 1992 года?

Якi беларус быў прызнаны Лепшым спартсменам свету 1992 года?

8. Колькi, прыблiзна, у "сотках" складала валока?

Колькi, прыблiзна, у "сотках" складала валока?

9. Магiчны беларускi музычны iнструмент, якi рабiўся з ахвярнай каляднай казы. Ён складаўся з жалейкi, меха, бурдона i соскi.

Магiчны беларускi музычны iнструмент, якi рабiўся з ахвярнай каляднай казы. Ён складаўся з жалейкi, меха, бурдона i соскi.

10. Нядобры дух з чалавечым тулавам, рукамi i нагамi, пакрытымi конскай поўсцю, з конскай галавой ды капытамi на руках i нагах. Ён мучыць, атручвае i калечыць коней. Хто гэта?

Нядобры дух з чалавечым тулавам, рукамi i нагамi, пакрытымi конскай поўсцю, з конскай галавой ды капытамi на руках i нагах. Ён мучыць, атручвае i калечыць коней. Хто гэта?

11. Нягледзячы на поўную адпаведнасць Канстытуцыi БССР Канстытуцыi РСФСР, першая не прадугледжвала аднаго важнага палажэння, што азначала разгляд Беларусi ў якасцi адмiнiстрацыйнай адзiнкi РСФСР. Што гэта за палажэнне?

Нягледзячы на поўную адпаведнасць Канстытуцыi БССР Канстытуцыi РСФСР, першая не прадугледжвала аднаго важнага палажэння, што азначала разгляд Беларусi ў якасцi адмiнiстрацыйнай адзiнкi РСФСР. Што гэта за палажэнне?

12. У якiм годзе была ўведзена мяжа яўрэйскай аседласцi ў Расiйскай iмперыi i якiя землi ў яе ўваходзiлi?

У якiм годзе была ўведзена мяжа яўрэйскай аседласцi ў Расiйскай iмперыi i якiя землi ў яе ўваходзiлi?

13. Як звалi сябра Адама Мiцкевiча, у гонар якога названы фiялка, горны хрыбет, мiнерал, выкапнёвы слiмак i горад у Паўночнай Амерыцы.

Як звалi сябра Адама Мiцкевiча, у гонар якога названы фiялка, горны хрыбет, мiнерал, выкапнёвы слiмак i горад у Паўночнай Амерыцы. Вядучы рубрыкi Мiкола ТАМАШЭВIЧ.      

Адказы на першы тур віктарыны:

1. "Звязда".

2. Колькасць паверхаў

Колькасць паверхаў

3. "Лясная быль" (25.12.1926), "Прастытутка" (15.02.1927)

"Лясная быль" (25.12.1926), "Прастытутка" (15.02.1927)

4. Генрык Сянкевiч

Генрык Сянкевiч

5. 4. Беларуская, польская, руская, iдыш

4. Беларуская, польская, руская, iдыш

6. Хаiм Суцiн

Хаiм Суцiн

7. 199

199

8. Ганс Вiтмахер. Рыга

Ганс Вiтмахер. Рыга

9. Прэзумпцыя невiнаватасцi, рэлiгiйная талерантнасць, падзел уладаў на тры галiны.

Прэзумпцыя невiнаватасцi, рэлiгiйная талерантнасць, падзел уладаў на тры галiны.

10. "...Вось, хутка памру, дык навошта мне мацнейшы плот? Гэтага будзе дастаткова на мой век! — Падумаў Бог, што дрэнна гэта, што нiхто даўжэй за сябе не робiць, i вырашыў зрабiць, каб нiхто не ведаў, калi памрэ".

"...Вось, хутка памру, дык навошта мне мацнейшы плот? Гэтага будзе дастаткова на мой век! — Падумаў Бог, што дрэнна гэта, што нiхто даўжэй за сябе не робiць, i вырашыў зрабiць, каб нiхто не ведаў, калi памрэ".

11. Ян Караль Хадкевiч.

Ян Караль Хадкевiч.

12. Мiр

Мiр

13. Казiмiр Семяновiч.

Казiмiр Семяновiч.

P.S. <І>Даволi шмат адказаў паступiла на папярэднюю "Звяздарыначку". Асаблiва нас парадавалi веды студэнткi гiстарычнага факультэта БДУ Дар'i Вашкевiч, якая правiльна адказала амаль на ўсе пытаннi... Сярод частых "праколаў" многiх удзельнiкаў можна назваць пытанне №1: сапраўды, "Наша Нiва" была першай беларускай газетай, але сённяшняя яе наступнiца з'яўляецца ўзнаўленнем. А таму правiльны адказ: "Звязда" — наша газета, якая выдаецца ад 1917 года.

<І>Даволi шмат адказаў паступiла на папярэднюю "Звяздарыначку". Асаблiва нас парадавалi веды студэнткi гiстарычнага факультэта БДУ Дар'i Вашкевiч, якая правiльна адказала амаль на ўсе пытаннi... Сярод частых "праколаў" многiх удзельнiкаў можна назваць пытанне №1: сапраўды, "Наша Нiва" была першай беларускай газетай, але сённяшняя яе наступнiца з'яўляецца ўзнаўленнем. А таму правiльны адказ: "Звязда" — наша газета, якая выдаецца ад 1917 года.

←Синоптики предупреждают: предстоящей ночью во многих районах нашей области ожидается сильный порывистый ветер до 15-20 метров в секунду.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика