Мудрыя i каварныя

Источник материала:  

   Паводле старадаўнiх павер'яў, зубы мудрасцi атрымалi сваю назву таму, што яны з'яўляюцца ў людзей тады, калi тыя ўжо набiраюцца жыццёвай практыкi, мацнеюць целам i душой — мудрэюць.

   Звычайна вырастае 4 зубы мудрасцi, хаця ў некаторых людзей яны прарэзваюцца не цалкам або наогул могуць не з'явiцца.

   Размяшчаюцца зубы мудрасцi восьмымi, калi лiчыць ад цэнтра, у кожным зубным радзе.

   "Васьмёркi" даволi часта пакутуюць ад карыесу. У гэтым вiнаватае iх аддаленае размяшчэнне, якое ўскладняе паўнацэнны догляд.

Праблемы з "мудрацамi" нярэдка пачынаюцца з моманту iх прарэзвання. Прычына ў тым, што яны не маюць малочных папярэднiкаў, якiя б падрыхтавалi ўмовы для iх бязбольнага "нараджэння". Прарэзваючыся дзесьцi ў 20—30 гадоў, калi фармiраванне касцявой тканкi скiвiцы амаль завершанае, зуб мудрасцi пераадольвае значную механiчную перашкоду. Часцей за ўсё прычыняюць турботы "васьмёркi" нiжняй скiвiцы, якiм можа быць цесна сярод сваiх суседзяў.

Недахоп месца ў зубным радзе звязаны са змяненнем у працэсе эвалюцыi жавальнага апарата чалавека: скiвiцы прыкметна зменшылiся ў памерах. Ад дэфiцыту месца зуб мудрасцi адхiляецца ў бок ад асноўнага зубнога рада або ўпiраецца ў суседнi, сёмы па лiку зуб i ўвогуле не можа прарэзацца. Дзясна вакол зуба ацякае, запаляецца, няшчасны "гаспадар" не можа шырока адкрыць рот, з'яўляюцца болi пры глытаннi, часам узнiмаецца тэмпература.

Што рабiць у такiм выпадку? Абавязкова звярнуцца да ўрача-стаматолага. Чым даўжэй вы будзеце хадзiць з запаленай дзясной i спадзявацца, што паласканне содай або адварам рамонку прынясе палёгку, тым большая верагоднасць зарабiць сур'ёзнае ўскладненне. Запомнiце адно: калi зуб з самага пачатку прыняўся паказваць "дурны характар", то спадзявацца, што з часам ён выправiцца i будзе расцi ў патрэбным кiрунку, вельмi саманадзейна. Зацiшша будзе часовым, i яно пагражае вялiкiмi непрыемнасцямi ў будучынi. Таму знайдзiце час i наведайце стаматолага. Цалкам можа быць, што пасля рэнтгеналагiчнага здымка, з дапамогай якога можна ацанiць стан зуба, доктар вас заспакоiць i дапаможа "мудрацу" заняць сваё законнае становiшча ў зубным радзе.

Аднак нярэдкiя i выпадкi, калi "васьмёрку" ўсё-такi трэба выдаляць. Напрыклад, пры яе анамальным размяшчэннi. Аперацыю праводзяць пад мясцовым абязбольваннем. Затым пацыенту прапiсваюць курс антыбактэрыяльнай тэрапii, каб пазбегнуць iнфiцыравання ранкi. Праз 3—4 днi пасля выдалення зуба варта зноў паказацца стаматолагу для кантрольнага агляду.

Падрыхтавала Вольга ЦЫБУЛЬСКАЯ.

←Синоптики предупреждают: предстоящей ночью во многих районах нашей области ожидается сильный порывистый ветер до 15-20 метров в секунду.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика