Вясельнае дрэўца

Источник материала:  

Гэты важны атрыбут вясельнага абраду сiмвалiзаваў момант "пераходу" — разрыў з дзявочымi гадамi i стварэнне сваёй сям'i. У дахрысцiянскiя часы шлюб заключаўся трохразовым абходам вакол абрадавага дрэва — своеасаблiвага цэнтра Сусвету, восi, вакол якой рухаецца зямля i будзе рухацца свет новай створанай сям'i.

   З надыходам хрысцiянства "вясельнае дрэўца" апынулася на стале перад маладымi як увасабленне мiру i дабрынi. Па форме гэта невялiкае дрэўца (некалькi галiнак, вершалiна) з елкi, сасны, пiхты, радзей з верасу, бярозы, арэшыны.

   Упрыгажэннем вясельнага дрэўца маглi быць жывыя кветкi, вечназялёныя раслiны (барвенак, плюшч, лаўр), яблыкi, пер'е хатняй i лясной птушкi, арэхi, ягады калiны, калоссе, рознакаляровыя стужкi, а таксама засушаныя цi вырабленыя з паперы кветкi.

   Вясельнае дрэўца сiмвалiзавала дзявоцкасць, таму яго яшчэ звалi "прыгажосць" цi "воля". Ранiцай вясельнае дрэўца ставiлi на плоце перад хатай нявесты, тым самым паказваючы, што вяселле пачынаецца. Пасля заканчэння вяселля дрэўца ламалi i па галiнцы давалi гасцям (такiм жа чынам, як i дзялiлi вясельны каравай памiж усiмi ўдзельнiкамi вясельнай урачыстасцi).

Аксана КАТОВІЧ, Янка КРУК.

←Синоптики предупреждают: предстоящей ночью во многих районах нашей области ожидается сильный порывистый ветер до 15-20 метров в секунду.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика