Кiтай адсвяткаваў Дзень абвяшчэння КНР

Источник материала:  

Кiтай адсвяткаваў Дзень абвяшчэння КНР1 кастрычнiка 1949 года кiраўнiк Кiтая Мао Цзэдун на плошчы Цяньаньмэнь у Пекiне ўрачыста абвясцiў усяму свету аб стварэннi Кiтайскай Народнай Рэспублiкi. Праз 60 гадоў, 1 кастрычнiка на Цяньаньмэнь адбыўся ўрачысты ваенны парад i народнае шэсце.

Землятрус у Інданэзii

У вынiку землятрусу ў Iнданэзii загiнулi 770 чалавек. Больш за дзве тысяч пацярпелых атрымалi лёгкiя раненнi, цяжкiя — каля 300.

Большасць загiнулых i пацярпелых — жыхары горада Паданг правiнцыi Заходняя Суматра. Пад заваламi дамоў у горадзе з насельнiцтвам 800 тысяч знаходзяцца некалькi тысяч чалавек. Эпiцэнтр землятрусу магнiтудай 7,6, якi адбыўся 30 верасня, знаходзiўся за 45 кiламетраў ад берагоў Суматры. У Акiянii каля 120 чалавек таксама сталi ахвярамi буйнога цунамi, выклiканага землятрусам, якi адбыўся каля берагоў архiпелага Самоа.

Кожны немец з'ядае 1094 жывёлы

Кожны немец з'ядае за сваё жыццё ў сярэднiм 1094 жывёлы, паведамляе агенцтва DPA са спасылкай на даклад Саюза вегетарыянцаў.

За жыццё сярэднестатыстычны немец з'ядае 4 каровы або цяля, 4 авечкi, 12 гусакоў, 37 качак, 46 iндыкоў, 46 свiнняў i 945 курэй. У цэлым па Германii штогод з'ядаецца каля 1,1 мiльярда жывёл, не лiчачы рыбаў i морапрадуктаў. Калi б у кожнага ў тыдзень быў хоць бы адзiн вегетарыянскi дзень, можна было б выратаваць 157 мiльёнаў жывёл, адзначаецца ў дакладзе. Сусветны дзень вегетарыянца адзначаецца ў чацвер, 1 кастрычнiка.

Дзяўчынка прадавала бабулю

Дзесяцiгадовая Зоi Пембертан з Вялiкабрытанii выставiла на iнтэрнэт-аўкцыён eBay сваю бабулю.

У абвестцы Зоi апiсвала Мэрыан Гудэл як "надакучлiвую", але "прыемную" жанчыну са схiльнасцю да разгадвання крыжаванак. Нягледзячы на тое, што Зоi аформiла прапанову аб продажы бабулi ў жартаўлiвай форме, абвестка была выдалена супрацоўнiкамi iнтэрнэт-аўкцыёну. Са слоў Зоi, яна выставiла бабулю на продаж пасля таго, як тая неаднаразова адцягвала яе рознымi просьбамi ад прагляду тэлевiзара.

←Синоптики предупреждают: предстоящей ночью во многих районах нашей области ожидается сильный порывистый ветер до 15-20 метров в секунду.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика