З Маладзечнам гаворым па-новаму

Источник материала:  

У Маладзечне i Маладзечанскiм раёне ў сувязi з павелiчэннем абаненцкай базы тэлефоннай сеткi мяняецца код i ўводзiцца шасцiзначная нумарацыя. Пераход на новую нумарацыю, як паведамляе РУП "Белтэлекам", пачне дзейнiчаць з 00.00 гадзiн 14 лiстапада.

З гэтага часу тэлефанаваць трэба будзе наступным чынам: набiраць код горада 8017 6 замест старога 8017 73, а да ранейшых пяцiзначных нумароў тэлефонаў дадаваць першую лiчбу 7. У межах Беларусi нумары будуць выглядаць як 8017 6 7ХХХХХ, мiжнародны фармат набору +375 17 6 7ХХХХХ.

Пры памылковым наборы аўтаiнфарматар паведамiць правiльны парадак нумарацыi. Таксама пра змяненне парадку набору нумароў абанентаў праiнфармуюць у даведачнай службе 153 (нумар бясплатны).

←Синоптики предупреждают: предстоящей ночью во многих районах нашей области ожидается сильный порывистый ветер до 15-20 метров в секунду.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика