Грашовыя справы па-беларуску

Источник материала:  

Па iнiцыятыве Таварыства беларускай мовы iмя Ф.Скарыны "Прiорбанк" "вучыць" свае банкаматы стасавацца з клiентамi па-беларуску. Праз пэўны час у банкаматах i тэрмiналах банка можна будзе карыстацца не толькi рускай i англiйскай, але таксама беларускай мовай. Як кажуць, дробязь — а прыемна.

— А што, хiба гэта такая сенсацыя? — крыху здзiвiлiся майму званку ў "Прiорбанку". Але больш падрабязна пра iнiцыятыву ўсё ж распавялi. Паводле слоў менеджара аддзела грамадскiх сувязяў Святланы Сушкевiч, цяпер ужо заказана i распрацоўваецца праграмнае забеспячэнне на беларускай мове. Дзейнiчаць яно пачне, як чакаецца, у першай палове наступнага года, а пры спрыяльным раскладзе — i ў першым квартале. Што да iншых кiрункаў беларусiзацыi — напрыклад, стварэння беларускамоўнай версii сайта — то ў "Прiорбанку" такой iдэi пакуль не разглядаюць. Але i не выключаюць.

А мо сапраўды беларускамоўны банкiнг — гэта сенсацыя? Нават невялiкая праверка, праведзеная карэспандэнтам "Звязды", паказала: на жаль, хутчэй так. Беларускае меню ў банкаматах i беларускамоўная версiя сайта ёсць толькi ў "Беларусбанка", ды й то ў банкаматах клiент можа выбраць "беларускi язык", а не мову, а на сайце iнструкцыя па рабоце з банкаматамi i iнфакiёскамi — толькi рускамоўная. Затое сайт даступны ажно на чатырох мовах, у тым лiку рускай, англiйскай i польскай. Ёсць магчымасць выбару беларускай мовы i ў банкаматах "БПС-Банка" i "Белаграпрамбанка", але з сайтамi давядзецца знаёмiцца толькi на рускай або англiйскай. Аднак у абсалютнай большасцi банкаў, якiя дзейнiчаюць у нашай краiне, беларускай версii банкаматаў i тэрмiналаў усё ж не прадугледжана, не кажучы ўжо пра сайты, iнтэрнэт-банкiнг i г.д.. Няма беларускай мовы нават на сайце Нацбанка!

Сiтуацыя зменiцца?

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК.

←Синоптики предупреждают: предстоящей ночью во многих районах нашей области ожидается сильный порывистый ветер до 15-20 метров в секунду.

Лента Новостей ТОП-Новости Беларуси
Яндекс.Метрика